101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага
101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Старобінскага раёна. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1300 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Дз. Ц. Гуляеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. СкладБрыгада была створана на базе атрадаў В. Ц. Меркуля (пазней імя Сталіна, арганізаваны ў ліпені 1941) і Дз. Ц. Гуляева (пазней імя Дз. Ц. Гуляева, арганізаваны ў маі 1942 года) вылучанага 258-й партызанскай брыгадай імя В. У. Куйбышава 4-га (пазней атрад імя Бандараўца)[1], атрада імя Харсеева[2]. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзіры
КамісарНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны ў «рэйкавай вайне» падарвалі 3,3 тысячы рэек. Знішчылі 74 аўтамашыны, папсавалі 72,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Разбілі гарнізоны ў вёсках Івань Слуцкага, Пагост Старобінскага раёнаў і іншых. 18—27 мая 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, правялі 4 абарончыя баі каля вёсак Вялікія Лістападавічы, Мазуршчына, Мелкавічы, Ананчыцы, Скаўшын, Чырвонае Возера, Крушнікі. 29 чэрвеня 1944 года з боем занялі Старобін і пераправу на рэчцы Случы, утрымлівалі іх да падыходу Чырвонай Арміі. ПамяцьУ 1965 годзе ў вёсцы Махнавічы Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia