Плошча паверхні возера складае 0,51 км². Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,93 км. Найбольшая глыбіня 17,5 м, сярэдняя каля 7 м. Аб’ём вады 3,58 млн м³. Плошча вадазбору 4,15 км². Катлавіна возера лопасцевай формы, складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 11—20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія возера звілістая, утварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 28 % плошчы [1]. Дно высцілаюць пяскі (да глыбіні 2—3 м) і глей.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Надводная расліннасць ўтварае паласу шырынёй да 35 м. Упадае ручай, выцякае ручай у возера Чаросава.