Чаросава (возера)

Чаросава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 135,7[1] м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,52 км²
Аб’ём 0,00334 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,74 км
Найбольшая глыбіня 12,2 м
Сярэдняя глыбіня 6,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25—0,3 ‰
Празрыстасць каля 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 13,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чаросава (Беларусь)
Чаросава
Чаросава
Чаросава (Віцебская вобласць)
Чаросава
Чаросава
Map

Чаро́сава — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 20 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Чаросава.

Водаапісанне

Плошча возера складае 0,52 км². Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,74 км. Найбольшая глыбіня 12,2 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 3,34 млн м³. Плошча вадазбору 13,3 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на ўсходзе да 15 м), пад лесам, на захадзе і поўдні спадзістыя, разараныя, пад хмызняком. Берагі вышынёй 0,5—0,8 м, стромкія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. У асобных месцах уздоўж возера пойма шырынёй 10—30 метраў. Літаральная зона выражана слаба. Ложа плоскае з дзвюма паглыбленнямі[2]. Дно да глыбіні 3—4 м пясчанае, ніжэй ілістае.

Возера эўтрофнае, праточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—120 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,2 м[2]. У возера ўпадаюць ручаі са Школьнага (з Каменскага[1]) і Дзявочага азёр, выцякае ручай у возера Астроўна.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка і іншыя рыбы. Зарыблялася вугром, таўсталобікам, белым амурам[2].

Каля возера населеныя пункты Двор Парэчча, Чаросава, праходзіць аўтамабільная дарога Р114[1] (Гарадок — Ула — Камень).

Крыніцы

  1. а б в Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  2. а б в ЭПБ 1986.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya