Дзявяты сон Веры Паўлаўны
«Дзявяты сон Веры Паўлаўны» (руск.: «Девятый сон Веры Павловны») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1991 годзе ў зборніку «Сіні ліхтар»[1]. Назва аповядання адсылае да рамана Мікалая Чарнышэўскага «Што рабіць?», дзе сны яго гераіні Веры Паўлаўны былі часткай аповеду. ЗместГалоўнай тэмай апавядання з’яўляецца філасофская сістэма саліпсізму. Да гэтай філасофіі Віктар Пялевін у той ці іншай форме звяртаўся і ў іншых сваіх творах[2]. Дзеянне апавядання адбываецца ў СССР падчас перабудовы. Веру, галоўную гераіню апавядання, магчыма аднесці да савецкай інтэлігенцыі. Яна захапляецца філасофскай сістэмай саліпсізму, чытае Рамачараку і Блавацкую, глядзіць фільмы Фасбіндэра і Бергмана, але ў той жа час працуе прыбіральшчыцай у мужчынскай грамадскай прыбіральні, што робіць яе вобраз даволі карыкатурным[3]. Аднойчы Веры прыходзіць ўсведамленне таямніцы жыцця, нягледзячы на тое, што сэнс жыцця яна спасцігнуць не ў стане. Як аказалася, «веданне таямніцы жыцця ў адрозненне ад разумення яе сэнсу дазваляе кіраваць быццём, гэта значыць сапраўды спыняць старое жыццё і пачынаць новае … і ў кожным новым жыцці будзе свой асаблівы сэнс»[4]. Усвядоміўшы, што «усё ідзе так, як мы пажадаем», Вера пачынае выкарыстоўваць гэтую таямніцу[4]: "для пачатку я паспрабую што-небудзь простае. Напрыклад, каб тут на сценах з’явіліся карціны і зайграла музыка.". У краіне пачынаецца перабудова, і Вера ведае, што крыніца гэтых пераменаў — яна сама. Неўзабаве прыбіральня была прыватызавана, яе знешні выгляд значна палепшыўся. Праз нейкі час на сцяне з’явілася карціна, затым начальнік прыбіральні прынёс магнітафон і калонкі. У памяшканні зайграла музыка. Раніца пачалася з «Імшы і Рэквіема» Джузэпэ Вердзі, якую змяняла «Калядная араторыя» Баха, а затым ішлі мелодыі Моцарта. Праз некаторы час замест прыбіральні адкрылася камісійная крама, і Вера стала працаваць у ёй прыбіральшчыцай. Галоўная гераіня захавала сяброўства з Маняшай, прыбіральшчыцай суседняй жаночай прыбіральні. Сяброўка вельмі часта ўмешвалася ў жыццё Веры і ўвесь час давала ёй парады. Менавіта Маняша сказала сяброўцы, што толькі жаданні чалавека вызначаюць яго жыццё. Па задумцы Пялевіна, Маняша — другая частка душы галоўнай гераіні[5][6]. Неўзабаве пасля адкрыцця крамы Вера пачала заўважаць, што людзі і рэчы выглядаюць так, як быццам яны ў лайне, а з-за сценкі стаў чуецца шум патоку. Яна стала ў думках вінаваціць Маняшу. Падчас адной з сустрэч Вера нанесла страшны ўдар сякерай па галаве Маняшы, вобразна забіўшы тую частку яе душы, якая звязала яе з рэчаіснасцю[2]. У апафеозе апавядання грандыёзная ілюзія бурыцца, паток лайна затапляе ўсё і выносіць Веру на Страшны Суд. За саліпсізм там караюць вечным знаходжаннем у савецкай рэалістычнай прозе, але там ужо ўсё занята. — Што рабіць? — пытаецца Суддзя. У выніку Веру змяшчаюць у якасці Веры Паўлаўны ў кнігу, што вывучаецца ў школьны савецкі перыяд, — «Што рабіць?» Чарнышэўскага. І ўсё тое, што адбылося, аказваецца цяпер чарговым, дзявятым сном Веры Паўлаўны[6]. АсаблівасціНягледзячы на тое, што аўтар не згадвае канкрэтныя даты, падзеі апавядання можна выразна падзяліць на тры перыяды перабудовы. Апавяданне пачынаецца ў 1986 годзе, калі ў СССР была абвешчана палітыка галоснасці. Ператварэнне прыбіральні ў кааператыў адпавядае 1987—1988 гадам, калі выйшла пастанова «Аб стварэнні кааператываў па вытворчасці тавараў народнага спажывання». Пераабсталяванне прыбіральні ў камісійную крамуадпавядае канцу 1980-х — пачатку 1990-х гадоў, калі ў краіну масава сталі завозіцца замежныя тавары[7]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia