Дзядкі аптэчныя
Дзядкі́ аптэчныя[1][2], Дзядкі звычайныя (Agrimonia eupatoria) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae). НазваДзядкі аптэчныя, рэпік[3], дзядкі, дзядок, дзядкі-трава, смятаннік, сучкі, шчэрб[4][5]. Батанічнае апісанне![]() ![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—125[1] см з прамым апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і часам у прыкаранёвай разетцы, на чаранках, няпарнаперыстае, з 5—9(11)[1] зубчастымі лісцікамі, з прылісткамі, жорсткае, укрытае валаскамі. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, духмяныя. Суквецце — колас. Плод — арэшак. На пладах маюцца растапыраныя, злёгку адагнутыя ўніз шыпікі[1]. Распаўсюджанне і экалогіяЕўрапейскі від. Расліны растуць у шыракалістых і шыракаліста-яловых лясах і на ўзлесках, у хмызняках, каля дарог. Цвітуць у чэрвені—жніўні[1]. ВыкарыстаннеЛекавыя расліны. Выкарыстоўваюцца ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, процізапаленчага і танізавальнага сродку[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia