Дзядкі валасістыя
Дзядкі́ валасістыя[1][2] (Agrimonia pilosa) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см з тонкім сцяблом, разам з чаранкамі лісця ўкрытым доўгімі валаскамі. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, няпарнаперыстае, складзенае з 5—7(9)[2] лісцікаў рамбічнай формы, з зубчастым краем і апушанай мяккімі валаскамі паверхняй. ![]() Кветкі бледна-жоўтага колеру, з пяццю[3] пялёсткамі, сабраныя ў коласападобнае суквецце. Плод — арэшак з прыўзнятымі шыпікамі, якія сыходзяцца ўверсе конусам. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных зонах Еўразіі[4]. Расце па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, на ўзлесках і палянах драбналістых лясоў, на лугах. Мезафіт і эўтроф[3]. Добра пераносіць недахоп асвятлення[3]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia