Дзяніс Іванавіч Ушацкі
Дзяніс Іванавіч Ушацкі (нар. 31 сакавіка 1977, г. Душанбэ, Таджыкістан) — беларускі пажарнік, службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 31 сакавіка 1977 года ў г. Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан)[1]. Скончыў Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый»; магістратуру Камандна-інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый»; палкоўнік унутранай службы[1]. Працоўны шлях пачаў з пасады пажарнага, працаваў начальнікам дзяжурнай змены; інспектарам інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду; намеснікам начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні; начальнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці; намеснікам начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях па аператыўна-тактычнай рабоце, начальнікам штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый; начальнікам Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях[1]. У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Маладзечанскай-гарадскай акругі № 72. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1]. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных справах Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных справах Рэспублікі Беларусь «За заслугі», медалём «За бездакорную службу» II і III ступені[1]. Сям’яЖанаты, выхоўвае дачку[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia