Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі БеларусьГомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Гомелі. ГісторыяГомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь з'яўляецца правапераемнікам Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча Галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь, створанага загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у маі 1997 года. Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на базе Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча створана Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча МНС Рэспублікі Беларусь з адначасовым адкрыццём спецыяльнасці "Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый" і арганізацыяй падрыхтоўкі спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі "Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" па вочнай форме навучання. У лістападзе 2004 года Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь перайменавана ва ўстанову адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». СтруктураФакультэты
Кафедры
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia