Дзяніс Валер’евіч Барсукоў
Дзяніс Валер’евіч Барсукоў (23 студзеня 1975, Мінск) — беларускі мастак, займае пасаду намесніка дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск). БіяграфіяУ 1994 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Васіля Касцючэнкі, Віктара Хмыза. У 1999 годзе скончыў Беларускі універсітэт культуры па спецыяльнасці «Народная творчасць, народныя рамёствы». Атрымаў ступень магістра мастацтвазнаўства. Вучыўся ў Лідзіі Малахавай, Лады Шчаснай. З 2005 па 2011 — дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі), Мінск. З 2011 па 2013 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. З 2013 па 2014 — галоўны мастак дзяржаўнага канцэрна «Белмастпромыслы»[1] З 2014 — намеснік дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў, Мінск Удзел у выстаўках2015 — «Арт-выспы» на Камсамольскім возеры, Мінск ![]() 2014 — Біенале «ПаСТУЛат». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск 2014 — Рэспубліканская выстаўка «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта». Нацыянальны выставачны цэнтр, Мінск. 2013 — арт-праект «Н2О», прысвечаны міжнароднаму году воднага супрацоўніцтва, Галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
2012 — «13», персанальная выстаўка жывапісу ў Амбасадзе Чэхіі ў Рэспубліке Беларусь 2012 — выстаўка беларускіх мастакоў «Душа Беларусі» ў будынку Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі 2012 — групавая выстаўка «ПаСТУЛат». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск 2011 — удзел у спецыяльным праекце IV Маскоўскай біенале «Унутраныя ландшафты» 2010 — Рэспубліканскі фестываль сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Зямля пад белымі крыламі» — выстаўка канцэптуальнага мастацтва «Унутраныя ландшафты», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2010 — Рэспубліканская выстаўка «Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі». Дзяржаўны цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі, Масква 2009 — Міжнародны фестываль нетрадыцыйнага мастацтва «Дах-9». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск 2008 — Трэці міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 2008 — «UnREAL Student Life». Арт-праект «Студэнцкая выстава». Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск 2008 — «Кветкавы рай-2», групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок». Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі 2007 — «Нітра», арт-праект «Пан-тон», Літаратурны музей, Віцебск 2007 — групавая выстаўка Міжнароднай гільдыі жывапісцаў «Арт-крок», Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі 2007 — Другі міжнародны фестываль пейзажу імя Віталя Цвіркі. Мастацкая галерэя Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі 2006—07 — «Глейна», групавая перасоўная выстаўка беларускіх і латвійскіх мастакоў. Віцебск (Музей Марка Шагала), Мінск (Нацыянальны музей гісторыі і культуры), Слуцк, Екабпілс, Мадона, Даўгаўпілс 2006 — «Артэфакт», групавая выстаўка ўдзельнікаў арт-праекта «Пан-тон» ў рамках фестывалю Славянскі Базар у Віцебску 2006 — групавая выстаўка беларускіх мастакоў, прысвечаная 20-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Гробруббах (Аўстрыя) 2006 — «Млын» Групавая выстаўка ўдзельнікаў арт-праекта «Пан-тон» ў выставачнай зале этнаграфічнага музея Слуцка 2006 — групавая выстаўка «Сакавіцкія каты». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск 2006 — групавая выстаўка, прысвечаная творчасці Алены Кіш «Цуды маляванага свету». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск 2005 — групавая выстаўка «Мой горад». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск 2006 — групавая выстаука беларускіх мастакоў. Гатэль «Штэйн», Зальцбург (Аўстрыя) 2005 — групавая выстаўка беларускіх мастакоў. Галерэя «GLASNOST», Вена (Аўстрыя) 2005 — групавая моладзевая выстаўка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы, Мінск 2005 — групавая маладзёжная выстаўка «ПРА СВЕТ». Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск 2005 — групавая выстаўка «Сакавіцкія каты». Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск 2005 — групавая выстаўка, прысвечаная 100-годдзю Сальвадора Далі. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск 2004 — «Падарожжа». Рэспубліканская моладзевая выстаўка. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтваў), Мінск 2004 — «Мастакі — гораду». Групавая выстаўка. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтваў), Мінск 2004 — персанальная выстаўка жывапісу. Мастацкая галерэя «ONIK». Музей гісторыі беларускага кінематографа, Мінск 2004 — «Браты нашы меншыя». Экалагічная групавая выстаўка. Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры». Палац Рэспублікі, Мінск 2003 — персанальная выстаўка жывапісу і графікі «Ідзе вясна». Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск 2002 — «Час не стаiць i не чакае». Рэспубліканская моладзевая выстава. Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Мінск Галерэя жывапісу
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia