Віталь Канстанцінавіч Цвірка
Віталь Канстанцінавіч Цвірка (1 (14) лютага 1913, Радзеева, Магілёўская губерня — 11 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі жывапісец і педагог. Народны мастак БССР (1963). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Радзеева, Гомельскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) у сям’і настаўнікаў. У 1929—1932 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на аддзяленні жывапісу. Сярод выкладчыкаў Іван Ахрэмчык, Вячаслаў Руцай, Уладзімір Хрусталёў, Леў Лейтман, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Пасля заканчэння выкладаў малюнак у педагагічным вучылішчы і 25-й агульнаадукацыйнай школе ў Менску. У 1935 годзе паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут (скончыў у 1942), дзе студыяваў у С. Герасімава, П. Пакаржэўскага, Г. Ражскага, Б. Іагансона, А. Дайнэкі, І. Грабара. ![]() З пачаткам вайны, у 1941 годзе эвакуяваўся разам з інстытутам у Самарканд (Узбекістан). У Мінск вярнуўся ў 1944 годзе пасля вызвалення. У 1946 годзе ўступіў у Саюз савецкіх мастакоў БССР. З 1947 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1953 па 1963 год у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1956 па 1963 год — загадчык кафедры жывапісу, а ў перыяд з 1958 па 1960 год займаў пасаду рэктара. У 1961—1967 гадах быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў СССР, выконваў абавязкі старшыні Саюза мастакоў БССР ў 1962—1963 гадах. Памер у Мінску 11 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках. У гонар мастака названа вуліца ў Мінску. ТворчасцьУдзельнічаў у выстаўках з 1935 года. Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мастак займаўся пейзажам і «тэматычным жывапісам»: гістарычным і побытавым. Пачатак творчага ўздыму адбываецца з 1954 года («Ля млына»). Шматлікія падарожжы па Беларусі становяцца неабходнасцю як пошук тэм для будучых краявідаў, якія амаль цалкам выціснулі астатнія жанры жывапісу з яго творчасці. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця ён звяртаецца да нацюрморта. Пачынаючы з 1970-х, разам з алейным жывапісам працуе ў акварэлі. Большасць твораў захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Творы
УзнагародыНародны мастак БССР (1963)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1967). Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Дружбы народаў (1983), медаль «За працоўную адзнаку» (1949). Узнагароджаны Граматамі Вярхоўнага Савета БССР у 1973, 1975, 1988 гадах. Галерэя твораў на марках i канвертах
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia