Дзяржаўная рада Славакіі
Дзяржа́ўная ра́да Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.: Štátna rada Slovenskej republiky) — дзяржаўны орган Першае Славацкае Рэспублікі, які павінны быў служыць пасярэднікам паміж прэзідэнтам, соймам, урадам і палітычнай партыяй (даваць прэзідэнту рэспублікі і ўраду водгукі). Рада была ўтвораная канстытуцыйным законам аб канстытуцыі Славацкай Рэспублікі ад 21 ліпеня 1939 года. Хоць Дзяржаўная рада павінная была быць важным органам, фактычна яна магла толькі даваць рэкамендацыі[1]. Першае ўстаўное паседжанне Дзяржаўнай рады было прызначанае на 6 жніўня 1940 года і адбылося ў прэзідэнцкім палацы. Нараду адкрыў і вёў прэзідэнт Ёзаф Ціса. Пасля прыняцця прысягі ўсіх чальцоў адбыліся выбары старшыні, якім стаў Віктар Раваш, намеснікамі старшыні сталі Ёзаф Шкулцеты са Славацкай маціцы і мансеньёр Ян Войташак, спішскі біскуп. ДзейнасцьТэрмін паўнамоцтваў Дзяржаўнай рады складаў тры гады[2]. Дзяржаўная рада прымае рашэнне ў органе, які можа прыняць рэзалюцыю, калі акрамя старшыні ці ягонага намесніка прысутнічае большасць ейных чальцоў. Ён дзейнічае большасцю галасоў выбаршчыкаў. Рада прымае рашэнне бальшынёй галасоў[3]. Чальцы Дзяржаўнай рады карысталіся імунітэтам, як і дэпутаты сойму. Калі сябар Дзяржаўнай рады з’яўляўся дэпутатам, рашэнне аб ягоным звальненні прымаў сойм[4]. Сяброўства ў Дзяржаўнай радзе не аплачвалася, гэта была ганаровая пасада. Адзінай перавагай быў штогадовы бясплатны квіток на чыгунку. СкладДзяржаўная рада афіцыйна складалася з мінімум 20 сяброў, а менавіта:[5]
Асабовы складСябрамі Дзяржаўнай рады з’яўляліся прадстаўнікі палітычных, эканамічных, культурных і царкоўных элітаў Славаччыны, а з нацыяльных меншасцяў прадстаўніцтва ў органе мелі толькі немцы[6]. У Дзяржаўнай радзе працавалі:
Функцыі
Але дзяржаўная рада не мела ўласнай выканаўчай улады, таму яна не магла нікога абвінаваціць самастойна. У сур’ёзных пытаннях нацыянальнага характару яна магла рабіць рэкамендацыі ўсім дзяржаўным органам, але яны не мелі абавязковай сілы. ПрысягаПерад пачаткам сваёй дзейнасці сябар Дзяржаўнай рады прымае наступную прысягу перад прэзідэнтам рэспублікі:[8]
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia