Сцяг Славакіі
Дзяржа́ўны сцяг Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.: Štátna vlajka Slovenskej republiky), сцяг Слава́кіі (славацк.: Vlajka Slovenska) — сцяг-трыкалор, зацверджаны 1 верасня 1992 г. і ўпершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. (менавіта гэту дату прынята вызнаваць за дату зацвярджэння), які складаецца з трох гарызантальных палос панславісцкіх колераў: верхняя паласа белая, сярэдняя — сіняя, ніжняя — чырвоная. З мэтай адрознення сцяга ад сцягоў іншых славянскіх краін на яго нанесены нацыянальны герб Славакіі: неагатычны шчыт знаходзіцца бліжэй да дрэўка ад цэнтра сцяга, цалкам перасякаючы сярэднюю паласу і крыху заходзячы на верхнюю і ніжнюю палосы. Бакі сцяга Славакіі суадносяцца між сабою як 2:3. Гэты жа сцяг памерамі 1,5 м на 1 м з'яўляецца суднаходным у дачыненні да славацкага воднага транспарту. Сцяг Славацкай Рэспублікі з'яўляецца адным з чатырох дзяржаўных сімвалаў Славацкай Рэспублікі. З 1 мая 2004 г. разам са сцягам Славакіі вывешваецца сцяг Еўропы. КампазіцыяЗакон № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. вызначае кампазіцыю сцяга Славацкай Рэспублікі:
Шчыт апісваецца як «срэбраны двайны крыж на чырвоным фоне, які стаіць на цэнтральным піку з групы трох блакітных гор». Той жа закон апісвае графічную будову сцяга і канкрэтна вызначае колеры (белы, сіні і чырвоны) наступным чынам[2][3]: ![]()
ГісторыяДа здабыцця незалежнасці Чэхаславакіяй
Шасціканцавы крыж на дзяржаўных сімвалах Славакіі і Венгрыі мае візантыйскае паходжанне: кароль Бела III (1171—1196) атрымліваў адукацыю пры двары імператара ў Канстанцінопалі і быў першым чалавекам, які выкарыстаў гэты крыж у якасці сімвала тэрыторый Каралеўства Венгрыя. З XVI ст. шасціканцавы крыж на трох гарах стаў сімвалам Верхняй Венгрыі і паступова — славакаў, якія складалі большасць насельніцтва ў тым рэгіёне[4][5]. Гэты сімвал таксама прысутнічае на сучасным гербе Венгрыі, чыя зялёна-бела-чырвоныя колеры ўтвараюць і сучасны дзяржаўны сцяг гэтай краіны. ![]() Славакі вырашылі ўжываць для свайго нацыянальнага сцяга панславісцкія колеры на Славянскім кангрэсе ў Празе ў 1848 г. Першае публічнае выкарыстанне сцяга адбылося падчас рэвалюцыйных падзей 18 верасня 1848 г., прычым канкрэтны парадак колераў не вызначаўся — той жа, які прысутнічае цяпер, стаў выкарыстоўвацца з 1868 г. Забаронены венгерскімі ўладамі сцяг працягваў выкарыстоўвацца ў славацкіх дыяспарах у Злучаных Штатах Амерыкі[6]. Навукова-культурная асацыяцыя славацкая маціца, заснаваная ў 1863 г. з мэтамі спрыяння вывучэнню, развіццю і пашырэнню славацкай мовы, была першай славацкай арганізацыяй, якая абрала сваім сімвалам шасціканцавы крыж на трох гарах, прычым сімвал гэты быў выкананы ў панславісцкіх колерах — белым, сінім і чырвоным. Чэхаславакія і Першая Славацкая Рэспубліка![]() У выніку Першай сусветнай вайны адбыўся распад Аўстра-Венгрыі, падчас якога славакі разам з чэхамі ўтварылі ў 1918 г. сумесную дзяржаву — Чэхаславакію. Першапачаткова Чэхаславакія прыняла ў якасці дзяржаўнага сцяга бела-чырвоны сцяг, які фактычна паўтараў сцяг Польшчы. Славацкія белы, сіні і чырвоны колеры былі дазволены ўладамі Чэхаславакіі ў якасці афіцыйных сімвалаў славацкай нацыі 28 лютага 1919 г. у выніку прыняцця закона № 1007/1919[7]. 30 сакавіка 1920 г. сцяг Чэхаславакіі быў дапоўнены на бліжнім да дрэўка баку сінім трохвугольнікам, які сімвалізаваў славакаў у супольнай чэшска-славацкай дзяржаве[8]. 19 лістапада 1938 г. Славакія абвясціла аўтаномію, у тым ліку ў межах анексаваных Трэцім Рэйхам і Каралеўствам Венгрыя Судэцкай вобласці і Паўднёвай Славакіі адпаведна. 14 сакавіка 1939 г. гэта аўтаномія прыняла дэкларацыю незалежнасці — так з'явілася Першая Славацкая Рэспубліка. Бела-сіне-чырвоны трыкалор быў прыняты ў якасці афіцыйнага сцяга як у аўтаноміі, гэтак і ў незалежнай краіне. Дзяржаўныя сімвалы новаўтворанай краіны былі вызначаны ў законе ад 23 чэрвеня 1939 г.:
Пасля Другой сусветнай вайны Першая Славацкая Рэспубліка, якая падчас канфлікту была саюзнікам Трэцяга Рэйха, знікла. Была адноўлена Чэхаславакія з колішнім дзяржаўным сцягам — бела-чырвоным з сінім трохвугольнікам ля дрэўка. Да Аксамітнай рэвалюцыі Славакія так і не атрымала асобны сцяг, нягледзячы на федэралізацыю Чэхаславакіі ў 1969 г. 1 сакавіка 1990 г. Нацыянальная Рада Славакіі прыняла бела-сіне-чырвоны сцяг-трыкалор (з гарызантальным размяшчэннем палос) у якасці дзяржаўнага сімвала Славацкай Рэспублікі ў складзе Чэхаславацкай Федэрацыі, а Чэшская Рэспубліка абвясціла афіцыйным сцягам бела-чырвоны бікалор (з гарызантальным размяшчэннем палос), які фактычна быў ідэнтычны сцягу Польшчы. Зрэшты, славацкі сцяг выкарыстоўваўся фактычна амаль выключна славацкімі нацыяналістамі, а ў масавым жа ўжытку дамінаваў агульны для дзвюх федэральных рэспублік сцяг Чэхаславакіі. Пасля атрымання абедзвюма рэспублікамі незалежнасці Чэшская Рэспубліка працягвала выкарыстоўваць у якасці дзяржаўнага сцяга сцяг Чэхаславакіі, прычым абсалютна без змен, нягледзячы на тое, што гэта парушала «Закон аб падзеле Чэхаславакіі» 1992 г., які прама забараняў выкарыстанне сімвалаў Чэхаславакіі і вытворных ад іх[10]. Сучасная Славацкая РэспублікаСучасны сцяг Славакіі быў зацверджаны ў Канстытуцыі 1 верасня 1992 г. у артыкуле № 9 § 2, прычым гэта папярэднічала падзелу Чэхаславакіі[11]. Артыкул зацвердзіў трыкалор панславісцкіх колераў з дадаваннем на яго дзяржаўнага герба, каб сцяг адрозніваўся знешне ад сцяга Расіі[8]. Гэты сцяг быў упершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. у 20:22 па мясцовым часе над Браціслаўскім Градам[8]. Менавіта гэту дату прынята лічыць датай афіцыйнага зацвярджэння сцяга Славакіі. Дакладныя параметры дзяржаўнага сцяга былі вызначаны ў Законе № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г.[1] Сучасны дызайн шчыта запазычаны з тыповай гатычнай пячаткі сярэдзіны XIV ст. і сімвалізуе павагу славакаў да сваёй гісторыі. Шчыт выкананы ў трох славянскіх колерах, і на ім на чырвоным фоне прысутнічаюць срэбраны патрыяршы (шасціканцавы) крыж, які стаіць на вяршыні сярэдняй гары з групы трох блакітных гор. Тры гары сімвалізуюць Татру, Фатру і Матру (Матра зараз знаходзіцца на тэрыторыі Венгрыі)[12]. Выкарыстанне сцягаВыкарыстанне ў СлавакііЗакон № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. рэгламентуе выкарыстанне сцяга над будынкамі дзяржаўных органаў, узброеных сіл, паліцыі, пажарнай службы, органаў рэгіянальнай і муніцыпальнай улады[1]. Гэты жа закон забараняе выкарыстанне забруджанага ці пашкоджанага сцяга. Таксама дзяржаўны сцяг паўсюдна выкарыстоўваецца ў наступныя святочныя дні[1][13]:
У дадатак да гэтых штогадовых свят, закон прадугледжвае ўздыманне дзяржаўных сцягоў па просьбе Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі ў выпадку нацыянальна значных мерапрыемстваў, як, напрыклад, візіты замежных лідараў. Муніцыпалітэтам рэкамендуецца выкарыстоўваць дзяржаўныя сцягі падчас правядзення лакальных свят і фестываляў[1]. У выпадках нацыянальнай жалобы сцягі спускаюцца да паловы даўжыні дрэўка[1]. Сцяг флоту СлавакііЗаконы № 435/2000 ад 30 кастрычніка 2000 г. і № 220/2001 ад 18 мая 2001 г. Міністэрства транспарту, пошты і тэлекамунікацый Славакіі вызначаюць суднаходны сцяг Славакіі як Дзяржаўны сцяг Славацкай Рэспублікі памерамі 1,5 м на 1 м[14][15]. Па дадзеных на 1 студзеня 2007 г. марскі славацкі гандлёвы флот складаўся з 330 суднаў[16]. Так як Славакія не мае выхаду да мора, Узброеныя Сілы Славацкай Рэспублікі не маюць у сваім складзе ваенна-марскога флоту[17]. Сумеснае выкарыстанне з іншымі сцягамі![]() Параграф № 8 Закона № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. рэгламентуе выкарыстанне Дзяржаўнага сцяга Славацкай Рэспублікі сумесна з адным і болей іншымі сцягамі на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі[1]:
З 1 мая 2004 г. сцяг Еўропы стаў выкарыстоўвацца сумесна са сцягам Славакіі. Рэкамендацыі Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі маюць наступныя пажаданні[18]:
Гэтыя рэкамендацыі таксама рэгламентуюць іншыя, больш складаныя, выпадкі сумеснага выкарыстання сцяга Славакіі з іншымі сцягамі. Варыянты і варыяцыіВертыкальны сцягВертыкальны сцяг Славакіі можа мець разнастайныя прапорцыі. Зрэшты, даўжыня сцяга не павінна перавышаць яго шырыню больш, чым у тры разы. Адлегласць паміж гербам і бакамі сцяга мусіць захоўваць прапарцыянальныя суадносіны, блізкія да арыгінала сцяга[8]. Сцягі для яхтаў, зарэгістраваных у іншых краінахУладальнікі яхтаў, зарэгістраваных у іншых краінах, побач са сцягам краіны рэгістрацыі судна могуць выкарыстоўваць адмысловыя славацкія сцягі ў выглядзе трохвугольнікаў, два бакі якіх мусяць быць роўнымі, а бок, які прымацоўваецца да фала, мусіць быць карацейшым за іншыя два. Даўжыні кароткага і доўгіх бакоў суадносяцца як 2:3. Сіні сцяг (з залачэннем па краях) мае выяву дзяржаўнага герба (з залачэннем па краях). Такім чынам грамадзяне Славакіі могуць пазначаць сваю дзяржаўную прыналежнасць на яхтах, зарэгістраваных у іншых краінах, без парушэння марскога заканадаўства[19].
Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі![]() ![]() Прэзідэнт Славацкай Рэспублікі мае свой уласны Штандар, які з'яўляецца па форме квадратным сцягам. У перыяд Першай Славацкай Рэспублікі (1939—1945) Штандар Прэзідэнта апісваўся наступным чынам:
Пасля атрымання незалежнасці ў 1993 г. закон ад 19 студзеня 1993 г. вызначае і рэгулюе выкарыстанне Штандара Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі:
Панславісцкія колеры![]() Панславісцкія колеры (чырвоны, сіні і белы) выкарыстоўваюцца на сцягах вялікай колькасці краін са славянскім насельніцтвам. Панславісцкія колеры пачалі шырока ўжывацца ў XIX ст. падчас росквіту панславісцкага руху, яны сімвалізавалі ідэалы рэвалюцыі і свабоды. Ёсць шматлікія тэорыі аб тым, чаму менавіта чырвоны, сіні і белы колеры былі абраны панславісцкім рухам: некаторыя мяркуюць, што гэта проста найбольш распаўсюджаныя колеры ў нацыянальных касцюмах славян; іншыя звязваюць такое каляровае спалучэнне з уплывам Французскай рэвалюцыі; трэція бачаць у гэтых колерах уплыў сцяга Расійскай імперыі, якая часта ўспрымалася славянамі Аўстра-Венгрыі і Балканскага паўвострава як краіна — выратавальнік славян. На сённяшні дзень, акрамя Славакіі, панславісцкія сцягі маюць наступныя краіны: Харватыя, Расія, Славенія, Сербія, Чэхія. Сцяг Балгарыі, нягледзячы на замену сіняга колеру на зялёны, таксама мае панславісцкае паходжанне. Падобныя сцягі
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia