СлавакізацыяСлавакізацыя (венг.: szlovákosítás; [ˈslovaːkoʃiːtaːʃ]; па-ўкраінску і па-русінску: cловакізація) — паняцце, які выкарыстоўваецца для апісання культурнае змены, пасродкам якой, асобы неславацкага этнічнага паходжання прымушаюцца стаць славакамі. Гэты працэс можна назваць «паскоранай асіміляцыяй»[1]. У межах гістарычнага кантэксту паняцце «славакізацыя» можа тычыцца дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на выяўленне нацыянальнай дзяржавы як у Славакіі, так і ў колішняй Чэхаславакіі. Да прыкладу гэты паняцце выкарыстоўваецца ў дачыненні да венграў[2], украінцаў, русінаў[3], палякаў[4], немцаў[2] і яўрэяў[5]. ВенгрыПасля Першай сусветнай вайны![]() Пасля паражэння апошніх венгерскіх войскаў у 1919 годзе на Парыжскай мірнай канферэнцыі 4 ліпеня 1920 года была заключана Трыянонскі мірны дагавор, паводле якой паўднёвая мяжа Чэхаславакіі з-за стратэгічных і эканамічных прычын усталёўвалася значна паўднёвей за славацка-венгерскую моўную мяжу[8]. У выніку, тэрыторыі цалкам населеныя венграмі былі далучаныя да новаўтворанай дзяржавы[9]. Калі Чэхаславакія паўстала ў якасці новай краіны ў яе межах пачалі адчыняцца раней зачыненыя славацкія школы, тым часам як некаторыя венгерскія школы ў збольшага венгерскіх рэгіёнах заставаліся венгерскімі і некаторыя нямецкія школы ў рэгіёнах, густа заселеных немцамі заставаліся нямецкімі. Венгры, да прыкладу, у 1930-х гг. мелі 31 дзіцячы садок, 806 пачатковых школаў, 46 сярэдніх школы, 576 венгерскіх бібліятэкаў пры школах і факультэт венгерскай літаратуры ў Карлавым універсітэце ў Празе. Колькасць венгерскіх пачатковых школаў узрасла з 720 у 1923—1924 гг. да звыш 806[10]. Венгерскі ўніверсітэт у Браціславе быў неадкладна зачынены пасля ўтварэння Чэхаславакіі[11]. Паводле перапісу 1910 года, праведзеным Цэнтральным статыстычным ведамствам Венгрыі, 884 309 людзей назвалі венгерскую мову сваёй роднай мовай, складаючы 30,2 % з усяго насельніцтва тэрыторыі Чэхаславакіі, якую зараз займае Славакія сучасная. У параўнанні з вынікамі славацкага перапісу 2001 года, венгерскую мову сваёй роднай назвалі 9,7 % насельніцтва, што ў працэнтавай залежнасці выявіла трохразовае падзенне венгерскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі[12][13]. Паводле першага чэхаславацкага перапісу 1921 года венгерскае насельніцтва ў Славакіі складала 650 597, гэта значыць 21,68 % ад колькасці агульнага насельніцтва[14]. Перапіс 1930 года налічыў 571 952 венгры, аднак дакладнасць усіх тагачасных перапісаў з'яўляецца спрэчнай, бо некаторыя з іх падаюць звесткі, які супярэчаць між сабой. Да прыкладу, у Кошыцэ, паводле перапісу таго часу, венгерскае насельніцтва складала 15—20 %, аднак, падчас парламенцкіх выбараў, партыі з этнічнымі венграмі набралі 35—45 % ад агульнай колькасці галасоў (за выняткам тых венграў, якія галасавалі за камуністаў альбо за сацыял-дэмакратаў)[15]. У дадатак цэласць моўнай карціны насельніцтва ўскладена тым фактам, што ў тыя часы быў вялікі працэнт білінгваў і такіх жа асоб славацка-венгерскага паходжання, якія мелі права называць сябе як славакам, так і венграм. ![]() Славацкія крыніцы звычайна не адмаўляюць таго, што шматлікія венгерскія настаўнікі (якіх замянялі ў славацкіх школах славацкімі і чэшскімі настаўнікамі), чыгуначныя работнікі (якія баставалі супраць новай чэхаславацкай рэспублікі ў лютым 1919)[16], паштальёны, паліцэйскія, салдаты і сакратары былі вымушаныя пакінуць Венгрыю добраахвотна. Тым не менш, лічбы да канца не высветленыя, але перапіс паказвае рэзкае зніжэнне колькасці людзей з венгерскай мовай у якасці роднай. Некаторыя настаўнікі і дзяржаўныя служачыя былі выгнаныя з Чэхаславакіі, тым часам як некаторыя з іх пакінулі краіну праз суровыя ўмовы жыцця. Налічваецца шмат прыкладаў сярод венграў, якія былі вымушаныя пакінуць сваё жытло на сваёй зямлі. Вялікая колькасць бежанцаў зрабіла неабходным стварыць цалкам новыя праекты па забеспячэнні людзей жыллём у Будапешце, якія далі прытулак людзям, колькасць якіх вылічалася дзесяці тысячамі[17]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia