Дзярэга

Дзярэга

Дзярэга веснавая (Odontites vernus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Odontites Ludw. (1757)

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33661
NCBI  321416
EOL  61670
GRIN  t:8379
IPNI  37863-1

Дзярэ́га[1][2] (Odontites) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Orobanchaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя паўпаразітычныя травяністыя расліны. Сцябло прамастаячае, простае або разгалінаванае. Каранёвая сістэма развіта слаба. На каранях маюцца гаўсторыі. Лісце супраціўнае, суцэльнае, з кароткімі зубчыкамі па краі. Зрэдку верхняе лісце з суцэльным краем. Кветкі дробныя, двухполыя. Колер кветак ружовы або чырвоны. Кветкі знаходзяцца ў пазухах прыкветных лістоў і сабраныя ў гронкападобныя або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае каля 20[2] (каля 30[3]) відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на лугах, у парках, каля дарог, як пустазелле.

Лекавыя і меданосныя расліны.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  3. Зубчатка // Проект «Архив Природы России» Nature-Archive.RU Архівавана 17 чэрвеня 2018. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya