Дзярэга звычайная

Дзярэга звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Odontites vulgaris Moench, 1794, nom. nov.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565327
NCBI  1540561
EOL  577998
GRIN  t:467987
IPNI  806466-1
TPL  kew-2397081

Дзярэ́га звычайная[1][2] (Odontites vulgaris) — від кветкавых раслін роду Дзярэга (Odontites) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Назва

Дзярэга позняя, дзярэча[3][4].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая травяністая расліна, 15—40 (60) см вышынёй, цалкам з прыціснутымі белымі валасінкамі. Карані слаба развітыя, з гаўсторыямі[5]. Сцёблы часта галінастыя ад сярэдзіны і апікальна, вышэй чатырохкутныя. Прыкветкі карацей кветак ці роўныя ім. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае, ланцэтнае, 1—4,5 × 0,3—1 см, каля асновыя трохі звужанае, аддалена-зубчастае. Чашачка 5—6 мм даўжынёй, з трохкутнымі, карацей трубкі зубчыкамі. Вяночак коратка апушчаны, у 1,5 або 2 разы даўжэй чашачкі, 8—10 мм даўжынёй, верхняя губа трохі даўжэй ніжняй. Каробачка вузка-прадаўгаватая, злёгку сціснутая, 4—7 мм, апікальна валасатая. Насенне эліпсоіднае, прыкладна 1,5 мм[2][6], з белаватымі рэбрамі[5].

Расліна ядавітая[7].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[8][9]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[7]. Паўпаразіт.

Ва Украіне від расце на лугах, на схілах, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі акрамя высакагор’я Карпат[2]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[5].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і меданосная расліна[5]. Пустазелле[5].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 291. (руск.) (укр.)
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  6. efloras.org. (англ.)
  7. а б Зубчатка обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  8. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  9. bgbm.org. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya