Дзёрнавіцкі сельсавет (Нараўлянскі раён)
Дзё́рнавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дзёрнавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Цешкаўскага сельсавета (вёскі Вяжышча, Данілееўка і Ліхаўня)[1]. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года ў склад Даўлядоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Асіпоўка, Вяпры і Надтачаеўка)[2] На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[3]. Тэрыторыя сельсавета моцна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вербавіцкага сельсавета[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Антонаўка, Бярозаўка, Вяжышча, Данілееўка, Дзёрнавічы, Ліхаўня і Новы Майдан. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia