Дзёрнавічы (Нараўлянскі раён)
Дзёрнавічы — былая вёска ў Вербавіцкім сельсавеце Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяВёска размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. За 27 км на паўднёвы ўсход ад Нароўлі, 50 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы — Оўруч), 218 км ад Гомеля. Аўтадарога звязвае вёску з Нароўляй. Планіроўка складаецца з 2 доўгіх прамалінейных і 1 кароткай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, злучаных папярочнымі вуліцамі. Да доўгіх вуліц далучаюцца 3 завулкі. Забудова драўляная, пераважна двухбаковая, сядзібнага тыпу. ГісторыяАрхеолагамі выяўлена стаянка каменнага веку (за 0,5—1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі), што сведчыць аб засяленні гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах Дзёрнавічы вядомы з XVIII стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, памешчыцкая ўласнасць. З 1838 года дзейнічала царква. У 1850 годзе цэнтр Дзёрнавіцкай воласці, у склад якой у 1885 годзе ўваходзілі 30 паселішчаў з 578 дварамі. Памешчык Ю. Рэут валодаў у 1876 годзе ў вёсцы і ваколіцах 1685 дзесяцінамі зямлі і карчмай. У 1885 годзе працавалі царква, смалаварня, прыстань на рацэ Прыпяць. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі школа граматы (з 1884 года), хлебазапасны магазін, карчма. У 1906 годзе адкрыта земская школа, для якой у 1909 годзе пабудаваны будынак. У 1914 годзе адкрыты медыцынскі пункт. З 20 жніўня 1924 года да 1987 года цэнтр Дзёрнавіцкага сельсавета Нараўлянскага, з 25 снежня 1962 года Ельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года Нараўлянскага раёна Мазырскай (з 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1934 года Гомельскай абласцей. У 1926 годзе створаны саўгас «Дзёрнавічы». У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новы шлях» і «Чырвоны Усход», працавалі 3 кузні, 2 стальмашні, шарстачасальня, маслазавод. У сярэдзіне 1930-х гадоў створана МТС. У 1939 годзе да вёскі далучаны хутар Красілаўка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група (кіраўнік Аксёнаў). Нямецкія акупанты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, разгромлены партызанамі. У 1943 годзе карнікі часткова спалілі вёску. Вызвалена 30 лістапада 1943 года. У баі каля Дзёрнавіч восенню 1943 года вызначыўся наводчык станковага кулямёта І. М. Анціпін (прысвоена званне Герой Савецкага Саюза). 78 жыхароў загінулі на фронце. У 1986 годзе была цэнтрам саўгаса «Дзёрнавічы» (створаны ў пачатку 1959 года на вытворчай базе Дзёрнавіцкай МТС). Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленне сувязі, лясніцтва, 2 крамы. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў Светлагорскі раён. Насельніцтва
Славутасці
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia