Дзідзье Буркгальтэр
Дзідзье Буркгальтэр (фр.: Didier Burkhalter, нар. 17 красавіка 1960, Неўшатэль, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, які прадстаўляе Партыю Швейцарскіх лібералаў, з 1 лістапада 2009 па 31 кастрычніка 2017 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. Кіраўнік дэпартамента ўнутраных спраў (2009—2011) і дэпартамента замежных спраў (з 2012). Быў абраны прэзідэнтам Швейцарыі і выконваў абавязкі ў 2014 годзе. БіяграфіяУ 1990—2001 быў дэпутатам парламента кантона Неўшатэль. З 2003 па 2007 — член Нацыянальнага савета Швейцарыі. З 2007 — дэпутат Савета кантонаў Швейцарыі. У 2009 абраны пераемнікам свайго аднапартыйца Паскаля Кушпена ў Федэральны савет Швейцарыі. З 1 студзеня 2013 года — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У канцы 2013 года быў абраны новым прэзідэнтам Швейцарыі. На пасаду заступіў з 1 студзеня 2014 года. Пры гэтым захаваў пасаду кіраўніка дэпартамента замежных спраў. 6 мая 2014 года Буркгальтэр у якасці Дзеючага старшыні АБСЕ наведаў Маскву, каб абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным сітуацыю ва Украіне. З 1 студзеня 2015 года пакінуў пасаду прэзідэнта Швейцарыі. З пачатку лістапада 2017 года пакінуў Федэральны савет Швейцарыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia