Арнольд Колер
Арнольд Колер (ням.: Arnold Koller; нар. 29 жніўня 1933 года) — швейцарскі юрыст, палітык, прэзідэнт. БіяграфіяВывучаў эканоміку ва Універсітэце Санкт-Галена (скончыў у 1957) і права ва ўніверсітэце Фрыбура. У 1966 годзе атрымаў дыплом адваката і ступень доктара юрыдычных навук. У 1971-72 гг. завяршыў сваю адукацыю ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. З 1971 па 1986 год Колер абіраўся членам Нацыянальнага савета Швейцарыі і прадстаўляў Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю. Быў прэзідэнтам савета (1984-85). 10 снежня 1986 года Фурглер абраны ў Федэральны савет (урад) Швейцарыі. З 26 лістапада 1984 года па 2 снежня 1985 года — прэзідэнт Нацыянальнага савета Швейцарыі. З 10 снежня 1986 года па 30 красавіка 1999 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1987 года па 3 лютага 1989 года — начальнік ваеннага дэпартамента. З 3 лютага 1989 года па 30 красавіка 1999 года — начальнік дэпартамента юстыцыі і паліцыі. У 1989, 1996 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1990, 1997 гадах — прэзідэнт Швейцарыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia