Дзімітар Талеў
Дзімі́тар Та́леў Пятроў Палісламаў (балг.: Димитър Талев Петров Палисламов) — балгарскі пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў 1898 годзе ў горадзе Прылепе ў Македоніі. Закончыў Сафійскі ўніверсітэт і з сярэдзіны 1920-х займаўся літаратурнай дзейнасцю, доўгі час быў журналістам у папулярных газетах «Македония » і «Зора » (бел.: золак, досвітак). Пасля перавароту 9 верасня 1944 года і ўстанаўлення таталітарнага камуністычнага рэжыму ў краіне, быў абвешчаны «вялікабалгарскім шавіністам» і правёў некалькі гадоў у турмах і канцлагерах. Пасля вызвалення быў пакрысе рэабілітаваны рэжымам і да сваёй смерці ў 1966 годзе выдаў шэраг гістарычных раманаў, сярод якіх «Прэспанская тэтралогія» — «Жалезная свяцільня» (балг.: Железният светилник), «Прэспанскія званы» (балг.: Преспанските камбани), «Дзень Іллі» (балг.: Илинден) і «Я чую вашыя галасы» (балг.: Гласовете ви чувам) — што набылі яму вялікую славу і зацвердзілі яго як аднаго з класікаў балгарскай літаратуры. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia