Дзітрыкі (Ганчарскі сельсавет)
Дзі́трыкі[1] (трансліт.: Dzitryki, руск.: Дитрики) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета. ГісторыяВопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дзітрыкі ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаў[2]. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. НасельніцтваДынаміка насельніцтва: ![]() ТранспартТранспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда — Слонім. Прыпыначны пункт Дзітрыкі размешчаны за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на лініі Баранавічы-Палескія — Ліда. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia