Агароднікі (Ганчарскі сельсавет)
Агаро́днікі[1] (трансліт.: Aharodniki, руск.: Огородники) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Стаіць на рацэ Нёман, на шашы Ліда — Бярозаўка. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета. Гісторыя![]() За 1-1,5 км ад вескі, ніжэй цячэння Нёмана, на высокім правым беразе знаходзіцца селішча эпохі феадалізму. Тут выяўлены крамянёвыя прылады. З пачатку XVIII ст. да 1930-х гадоў на поўнач ад сённяшняга паселішча знаходзіўся маёнтак Вашкевічы. На ўзвышанай надпойменнай тэрасе Нёмана стаяў палац, пабудаваны гаспадаром маёнтка графам Салагубам. У канцы XIX ст. гэты маёнтак з палацам і ўсімі пабудовамі перайшоў у спадчыну графу Ленскаму. З часам Зянон Ленскі стаў адным з заснавальнікаў саматужных майстэрняў шкла ў Бярозаўцы, якія пазней расшырыліся і пераўтварыліся ў шклозавод «Нёман». Аднак сталася так, што, дажыўшы да галечы, Ленскі вымушаны быў прадаць частку маёнтка. Сядзібу з палацам выкупіў у Ленскага граф Ледухоўскі, заўзяты карцёжнік і гуляка. Граф вярнуўся з Вільні ў маёнтак, калі быў пазбаўлены сродкаў для існавання. Аднойчы выбухнуў пажар, і палац згарэў. Ледухоўскі выставіў маёнтак на аўкцыён ужо без палаца. У 1932 годзе сядзібу маёнтка разам з касцёлам, які стаяў побач, выкупіў у Ледухоўскага Адольф Чылек. Другую частку ён выкупіў у графа Ленскага і стаў адзіным уладальнікам. Касцёл Святых Яхіма і Ганны быў пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Петрунэлі, якога запрасіў у 1763 годзе мецэнат будоўлі граф Салагуб. Некалькі разоў касцёл цярпеў ад пажару. Пасля апошняга, у 1975 годзе, адноўлены ў чэрвені 2000 года. Рэстаўрацыйныя работы вяліся на працягу 5 гадоў па праектных дакументах Петрунэлі, якія захаваліся і былі знойдзены ў Гродзенскім абласным архіве. СлавутасцьВядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia