Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры і падпарадкоўваецца Міністэрству аховы здароўя Украіны. Агульная характарыстыкаАдна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны медычнага профілю. Заснавана 15 верасня 1916 года на базе Кацярынаслаўскіх вышэйшых жаночых курсаў. Статус акадэміі — з 1920 года (вернуты пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года). На 59 кафедрах працуюць 646 выкладчыкаў, з іх 98 дактароў навук і 359 кандыдатаў навук. Усяго ў акадэміі працуе больш за 1100 супрацоўнікаў. 42 клінічныя кафедры размешчаны на базе 28 бальніц і выкарыстоўваюць больш за 15 тыс. бальнічных ложкаў. На клінічных базах акадэміі арганізаваны 29 спецыялізаваных цэнтраў. Акадэмія займае плошчу 85 гектараў. Мае 8 навучальных карпусоў агульнай плошчай 52 000 м², у якіх размешчана 608 навучальных аўдыторый, кабінетаў і лабараторый. У 7 інтэрнатах плошчай 46 000 м² пражываюць 2 900 студэнтаў і лекараў-курсантаў. Акадэмія мае ў сваім распараджэнні спартыўны комплекс, віварый, санаторый-прафілакторый, спартыўна-аздараўленчы лагер, навуковую бібліятэку, тэхнацэнтр і два музеі. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia