Дніпроўскі нацыянальны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту імя акадэміка Усевалада Лазарана |
---|
Дніпровський національний університет залізничного транспорту імені академіка Всеволода Лазаряна |
|
|
Арыгінальная назва |
Дніпровський національний університет залізничного транспорту імені академіка Всеволода Лазаряна |
Міжнародная назва |
Dnipro National University of Rail Transport named after academician V. Lazaryan |
Заснаваны |
1930 |
Тып |
профільная ВНУ |
Рэктар |
Аляксандр Пшынько[d] |
Студэнты |
10 000 |
Дактары |
50 |
Краіна |
|
Юрыдычны адрас |
вул. Акадэміка Лазарна 2, г. Дніпро, Украіна |
Узнагароды |
|
Сайт |
diit.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дніпроўскі нацыянальны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту імя акадэміка Усевалада Лазарана — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага і транспартнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Агульная характарыстыка
Універсітэт мае ў сваім складзе 11 факультэтаў і цэнтраў, тэхнічны ліцэй, бізнес-школу, філіялы ў Львове і Адэсе. 39 кафедраў маюць 20 філіялаў на прадпрыемствах чыгуначнага транспарту. Для прыцягнення перспектыўнай моладзі для навучання ва ўніверсітэце на галоўных чыгуначных вузлах дзейнічаюць 19 даўніверсітэцкіх цэнтраў.
Прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 650 выкладчыкаў. Сярод іх вучоныя ступені маюць 70 %. Ва ўніверсітэце працуюць 50 дактароў навук, прафесараў, 18 членаў галіновых акадэмій, 85 лаўрэатаў дзяржаўных і імянных прэмій, ганаровых работнікаў навукі, вышэйшай школы і галін народнай гаспадаркі.
Структура
Факультэты
- Факультэт кіравання энергетычнымі працэсамі
- Факультэт транспартнай інжынерыі
- Факультэт упраўлення працэсамі перавозкі
- Факультэт прамысловага і цывільнага будаўніцтва
- Эканоміка-гуманітарны факультэт
- Факультэт камп’ютарных тэхналогій і сістэм
Цэнтры
- Вучэбна-навуковы цэнтр «Арганізацыя будаўніцтва і эксплуатацыі дарог»
- Вучэбна-навуковы цэнтр «Масты і тунэлі»
- Вучэбна-навуковы цэнтр бесперапыннай адукацыі
- Вучэбна-навуковы цэнтр развіцця прафесійнай адукацыі
- Цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і работы з замежнымі студэнтамі
Спасылкі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.