Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Дніпроўская палітэхніка»
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Дніпроўская палітэхніка» — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1899 годзе як Екацярынаслаўскае вышэйшае горнае вучылішча. Ад 1912 года - Екацярынаслаўскі горны інстытут імператара Пятра I. У часы СССР - Днепрапятроўскі горны інстытут. У 1993 годзе атрымаў статус дзяржаўнай ВНУ IV ўзроўню і назву - "Дзяржаўная горная акадэмія Украіны". 11 чэрвеня 1997 года акадэмія атрымала статус нацыянальнай. 28 лютага 2002 года яна была рэарганізавана ў Нацыянальны горны універсітэт. У верасні 2017 года рашэннем Вучонага савета пачата працэдура рэбрэндынгу і вызначана новая назва ўстановы. Універсітэт мае поўны цыкл горна-геалагічных спецыяльнасцяў. У ім працуе звыш 800 выкладчыкаў, сярод якіх каля 200 дактароў навук і прафесараў, 400 кандыдатаў навук, дацэнтаў, члены НАН Украіны і галіновых акадэмій. За 118 гадоў існавання падрыхтавана больш за 80 тысяч спецыялістаў. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 12 тысяч студэнтаў. СтруктураІнстытуты
Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia