Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)
До́ўгае во́зера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці (басейн ракі Шошы). Найглыбейшае возера Беларусі (да 53,7 м)[1]. ГідраграфіяПлошча паверхні возера — 2,19 км², даўжыня каля 7 км, найбольшая шырыня 0,7[2] км, сярэдняя — 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 53,7 м, сярэдняя 16,6 м. Аб’ём вады 43,17 млн м³, плошча вадазбору 30,4 км². Упадаюць ручаі з азёр Свядава і Псуя, выцякае ручай у возера Шо. ЭкалогіяВозера Доўгае мезатрофнае, слабапраточнае. Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласць да 25 метраў ад берага, месцамі адсутнічае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 5—7 метраў. У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, мянтуз, лінь, сняток і іншыя віды рыб. Адзначаны рачок лімнакалянус (рэліктавы від ледавіковага перыяду)[2]. На возеры і навакольнай тэрыторыі створаны гідралагічны заказнік «Доўгае»[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia