Плошча паверхні 0,74 км². Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя 4,5 м. Даўжыня 2,08 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 6,34 км. Аб'ём вады 3,33 млн. куб. м. Плошча вадазбору 5,25 км². Катлавіна Свядава лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5–10 м (на захадзе 10–16 м), пераважна разараныя. Берагавая лінія ўтварае невялікія залівы. Берагі нізкія (да 0,2 м), пад хмызняком, участкамі ў залівах сплавінныя. На паўднёвым захадзе і захадзе возера пойма шырынёй да 200 м. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,4 га. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам, мелкаводдзе пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у возера Доўгае. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці да 70 м.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)