Драма кахання (фільм)
«Драма кахання» — савецкі фільм 1971 года рэжысёра Шухрата Абасава. СюжэтАтрымаўшы вестку пра гібель на фронце свайго старэйшага сына Махкама, бацька, у адпаведнасці з традыцыямі шарыяту, насуперак волі нявесткі Зумрад і малодшага сына, дабраслаўляе іх на шлюб. Але пасля вайны вясной 1946 года нечакана вяртаецца Махкам. Даведаўшыся пра бацькава рашэнне, ён сыходзіць з родных мясцін і пасяляецца ў адзінокай жанчыны Махбубы. Ён уладкоўваецца шафёрам на аўтабазу, дзе знаёміцца з Умарам. Умар спрабуе ўцягнуць Макхама ў махінацыі з «левым» грузам. Але, калі Умар разумее, што былы франтавік не пойдзе насуперак сумленню, падладжвае аварыю спіхваючы Махкама і яго машыну ў прорву. Шчаслівая выпадковасць ратуе ад трагедыі. Махбуба, калісьці падманутая Умарам, якая ўсім сэрцам кахае Махкама, падтрымлівае яго, і новае вялікае пачуццё да гэтай жанчыны дапамагае Махкаму пераадолець адзіноту і горыч. У ролях
ПракатУ пракаце СССР з 12 чэрвеня 1972 года, фільм заняў 46-ае месца ў кінапракаце, яго паглядзелі 12 400 000 гледачоў. Фестывалі і ўзнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia