Драмлёва
Драмлёва — колішняя вёска на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяДа сярэдзіны XVI ст. вёска Сяхновіцкага маёнтка гаспадарскага дзяка Касцюшкі Фёдаравіча, упершыню згадана 26 ліпеня 1561 года ў акце падзелу спадчыны паміж Іванам і Фёдарам Касцюшкавічамі, паводле якога трапіла ў долю Фёдара (пазней Малыя Сяхновічы або Фёдараўшчызна), з поўначы межавала з грунтамі ўласна Сяхновіцкай долі Івана (пазней Вялікія Сяхновічы). У XVI—XVII стст. ва ўласнасці Каранёўскіх (Пацеяў), потым Сапег. У 1621 годзе драмлёўцы бралі ўдзел у копным судзе паблізу Сяхновіч. У канцы XVIII ст. набыта князем А. Чартарыйскім, уключана ў Рэчыцкі ключ яго ўладанняў. З 1860-х гадоў цэнтр сялянскага таварыства, адміністрацыйна ў Мураўёўскай воласці Пружанскага павета. У Другую сусветную вайну, 11 верасня 1942 года спалена нямецкімі акупантамі падчас карнай аперацыі «Трохвугольнік», загублена 183 жыхары. Знак у памяць Драмлёва змешчаны на могілках вёсак мемарыяльнага комплексу «Хатынь». На месцы вёскі 12 верасня 1982 года адкрыты мемарыяльны комплекс «Драмлёва» (аўтары — архітэктар Юрый Казакоў, скульптар Уладзімір Вараб’ёў). З савецкага часу штогод 11 верасня на мемарыяльным комплексе «Драмлёва» адміністрацыя Жабінкаўскага раёна арганізоўвае жалобны мітынг. Дэмаграфія
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia