Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы
Драўляныя касцёлы поўдня Малай Польшчы — група гістарычна каштоўных і цікавых з архітэктурнай кропкі гледжання драўляных касцёлаў на поўдні і ўсходзе Малапольскага ваяводства (у раёне гарадоў Гарліцы, Новы Тарг і Бохня) і ў Падкарпацкім ваяводстве (раён Бжозава). Большасць касцёлаў пабудавана ў выглядзе зруба і ў розных архітэктурных стылях, ад готыкі да рэнесансу, барока і больш сучасных стыляў. На стыль асобных збудаванняў паўплывала блізасць уніяцкай і праваслаўнай культурнай прасторы — шмат якія з ніх маюць характэрныя купалы і пабудаваны ў выглядзе грэчаскага крыжа. Самыя раннія аб’екты былі пабудаваны ў XIV стагоддзі (найстарэйшым лічыцца касцёл у Хачаве, пабудаваны ў 1388 годзе). Касцёлы захавалісь да нашага часу ў добрым стане і лічацца другім па ўзросту зборам драўляных храмаў у Еўропе пасля нарвежскіх каркасных цэркваў. Паколькі касцёлы з’яўляюцца вельмі каштоўнымі ў гістарычным плане, частка з ніх была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Большасць з касцёлаў уваходзіць у турыстычны маршрут маршрут малапольскай драўлянай архітэктуры. Цэрквы, якія ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Касцёлы прапанаваныя да ўнясення ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАНа бягучы момант у спісе ЮНЕСКА знаходзіцца 6 з 9 касцёлаў, на якія была падана заяўка — былі абраны найстарэйшыя (гатычныя) касцёлы. У спіс не ўвайшлі наступныя аб’екты:
Іншыя аб’ектыШэраг іншых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны:
СпасылкіГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia