Стары горад (Варшава)
Стары горад (польск.: Stare Miasto, разм. "Starówka") — старэйшы гістарычны раён Варшавы. абмежаваны старымі гарадскімі сценамі і рэчышчам ужо не існуючай рэчкі Камёнка (пад сучаснай вуліцай Бжазова), аднаго з прытокаў Віслы і вуліцамі Grodska, Mostowa i Podwale. Стары горад — адна з найбольш вядомых турыстычных славутасцяў Варшавы. Цэнтрам старога горада служыць Рыначная плошча з рэстаранамі кафэ і крамамі. Наваколныя вуліцы багатыя на сярэднявечную архітэктуру, напрыклад гарадскія сцены, варшаўскі барбакан ці Сабор Святога Яна Хрысціцеля. Гісторыя![]() Стары горад Варшавы быў заснаваны ў XIII стагоддзі. Першапачаткова абкружаны зямляным валам, у 1339 годзе быў абнесены цаглянымі гарадскімі сценамі. Спачтку горад рос вакол замка кзязёў Мазовіі, які потым стаў звацца Каралеўскім замкам. Рыначная плошча Старога горада (Rynek Starego Miasta) была закладзена ў канцы XIII-пачатку XIV стагоддзя, уздоўж галоўнай дарогі, якая злучае Каралеўскі замак з новым горадам на поўначы. Да 1817 года найбольш прыкметнай славутасцю старога горада было збудаванне ратушы, пабудаванае да 1429 года. У 1701 Рыначная плошча была перабудавана Тільманам ван Гамерэнам, а ў 1817 годзе ратуша была знесена. З XIX стагоддзя чатыры бакі гэтай плошчы сталі насіць імёны чатырох знакамітых палякаў, якія некалі жылі на адпаведных баках: Ігнацыя Закжэўскага (поўдень), Гуга Калантая (захад), Яна Дэкерта (поўнач) і Францішака Барса (усход). У 1918 годзе Каралеўскі палац зноў стаў служыць рэзідэнцыяй вышэйшага кіраўніцтва Польшчы: прэзідэнта Польшчы і яго канцылярыі. У канцы 1930-ых гадоў, падчас кіравання горадам прэзідэнтам Стэфанам Сташыньскім, муніцыпальныя ўлады пачалі рэканструкцыю Старога горада для аднаўленя яго былой славы. Барбакан і старая рыначная плошча горада былі часткова адноўлены. Гэтыя намаганні, аднак, не былі даведзены да канца з-за пачатка Другой сусветнай вайны. Падчас уварвання ў Польшчу (1939), большая частка раёна вельмі моцна пацярпела ад атак нямецкіх люфтвафэ, накіраваных у тым ліку і на жылыя раёны горада і на гістарычныя славутасці[2][3]. Пасля заканчэння аблогі Варшавы 1939 года частка старога горада была адноўлена, але адразу ж пасля Варшаўскага паўстання, жнівень-кастрычнік 1944 г.) немцы падвергнулі Стары горад сістэматычнаму спланаванаму знішчэнню. Аб паўстанні нагадвае «Помнік юнаму паўстанцу», на бягучы момант усталяваны каля гарадской сцяны Старога горада[4]. Пасля Другой сусветнай вайны, Стары горад быў старанна адноўлены[3]. Там, дзе гэта было магчыма, выкарыстоўвалі цэглу з арыгінальных будынкаў. Друз з руін шматразова прасейвалі для пошука дэкаратыўных элементаў ці іх асколкаў, якія потым аднаўлялі на сваіх ранейшых месцах. У якасці асноўных крыніц у аднаўленні Старога гораду выкарыстоўвалісь ведуты Каналета XVIII стагоддзя, а таксама перадваенныя чарцяжы студэнтаў, якія навучалісь на архітэктараў. ПлошчыРыначная плошча Старога горада (Rynek Starego Miasta), вядомая з канца XIII стагоддзя, лічыцца сэрцам Старога горада, а да канца XVIII — і ўсёй Варшавы[5]. Тут прадстаўнікі рамесных цахоў і купецкіх гільдый збіралісь у ратушы (узведзенай у 1429 годзе і знесенай у 1817 г.), таксама праводзіліся кірмашы і іншыя грамадскія падзеі. Навакольныя будынкі былі пабудаваны ў гатыным стылі і існавалі да вялікага пажару 1607 года, потым яны былі адноўлены ўжо ў стылі рэнесанса і яшчэ пазней — у стылі барока архітэктарам Тыльманам ван Гамерэнам у 1701 годзе[6]. Замкавая плошча (Plac Zamkowy) — першае, што бачаць наведвальнікі Старога горада, калі рухаюццада да яго з боку больш сучаснага цэнтра Варшавы. Плошча размешчана паміж самім Старым горадам і Каралеўскім палацам. З паўднёвага боку трохвугольная плошча была абмежавана крапасной сцяной і Кракаўскімі варотамі. Над плошчай ўзносіцца Калона караля Жыгімонта ў Варшаве[7]. Плошча развівалась з пачатку XIV стагоддзя і дасягнула сваёй славы ў XVII стагоддзі, калі Варшава стала сталіцай Польскай дзяржавы. У 1644 годзе кароль Уладзіслаў IV паставіў на плошчы калону ў гонар свайго бацькі Жыгімонта III, які перанёс сталіцу з Кракава ў Варшаву[7]. Плошча Канонія (plac Kanonia), ззаду ад Сабору Святога Яна Хрысціцеля — невялікая трохвугольная плошча[8]. Назва плошчы бярэ свой пачатак у XVII стагоддзі, ад дамоў, што размяшчалісь тут, у якіх жылі святары-канонікі варшаўскага капітула[8]. Шмат хто з ніх былі дастаткова выдатнымі асобамі, напрыклад Станіслаў Сташыц, сааўтар Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Раней гэта месца было прыходскімі могілкамі, аб чым сведчыць захаваўшаяся на плошчы фігура Божай Маціў стылі барока XVIII стагоддзя[8]. У цэнтры плошчы знаходзіцца бронзавы звон, які падскарбі Ян Мікалай Даніловіч ахвяраваў у 1646 годзе для езуіцкай царквы ў Яраславе[8]. Звон быў адліты ў 1646 годзе Даніэлем Цімам, архітэктарам Калоны Жыгімонта. На плошчы ў канцы XVI стагоддзя быў узведзены крыты пераход для каралевы Ганны з Каралеўскага палаца ў Сабор Святога Яна Хрысціцеля і потым у 1620 гады пашыраны пасля няўдалага пакушэння 1620 года на караля Жыгімонта III, калі той уваходзіў у сабор[9]. Таксама тут знаходзіцца варшаўскі «тонкі дом» Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКАВаршаўскі стары горад быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА «выключны выпадак амаль поўнага аднаўлення гістарычнага перыяда паміж XIII—XX стагоддзямі»[3]. Зноскі
Гл. таксама
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia