Друцкаўшчына
Друцкаўшчы́на[1] (трансліт.: Druckaŭščyna, руск.: Друцковщина) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сноўскага сельсавета. Месціцца за 28 км на захад ад Нясвіжа, 111 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, на рацэ Хмарцы. ГісторыяУ 1876 годзе маёнтак Друцкаўшчызна (у 1870 годзе 98 душ мужчынскага полу) і вёска, спадчыннае ўладанне Антона Слізня (у 1870 годзе 535 дзесяцін зямлі); абодва ў Сноўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, у маёнтку праваслаўная капліца. У 1914 годзе ўладанне Яна Томаша Слізня. У 1912—1916 гадах у вёсцы дзейнічала аднакласнае народнае вучылішча. У Першую сусветную вайну з лютага да снежня 1918 года акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Паводле вынікаў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі, у Сноўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. У выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 1939 года ўвайшла ў склад БССР, з лістапада 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Нясвіжскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Пагарэльцаўскім сельсавеце. У жніўні 1940 года на месцы колішняга маёнтка створаны калгас імя Жданава, якому былі перададзеныя ўсе збудаванні маёнтка і жывёла (4 кані, 10 галоў буйнай рагатай жывёлы, 20 галоў маладняка, 9 авечак і г.д.). У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, 5 вяскоўцаў загінулі ці зніклі без вестак на франтах. У 1950 годзе вяскоўцаў аб’ядналі ў калгас імя Хрушчова. З 8 студзеня 1954 года вёска ў Мінскай вобласці, з 9 жніўня 1960 года ў Сноўскім сельсавеце. З сакавіка 1959 года сядзіба саўгаса «Друцкаўшчызна» (на 1 студзеня 1998 года ўключаў 1 населены пункт), які ў 2000 годзе рэарганізаваны ў РУП «Насенняводчы саўгас „Друцкаўшчызна“». ІнфраструктураУ 2012 годзе дзейнічалі сельскі клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне пошты, магазін, збожжасховішча, бульбасховішча, майстэрня па рамонце сельскагаспадарчкай тэхнікі, гараж, 2 жывёлагадоўчыя фермы. Славутасці![]()
Насельніцтва
Спіс вуліц
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia