Дуброўка нарвежская
Дуброўка нарвежская[1][2] (Potentilla norvegica) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая расліна, 15—50 см вышынёй. Сцёблы простыя, адзіночныя або па некалькі, звычайна прамыя, разгалінаваныя, пакрытыя жорсткімі адтапыранымі валасінкамі. Лісце трайчастае, часам ніжняе пальчастае. Прылісткі вострыя, з суцэльным краем, з абодвух бакоў валасістыя. Кветкі шматлікія. Чашачка валасістая, пялёсткі дробныя, даўжынёй 4 мм, роўныя або карацей чашалісцікаў. Цвіце ў чэрвені-верасні[3]. Плод — шматарэшак. РаспаўсюджаннеСустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Сібіры і на Далёкім Усходзе; ва Украіне — па ўсёй тэрыторыі, акрамя Крыму. Расце на вільготных пясчаных месцах, на асушаных тарфяніках, агародах, як пустазелле. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia