Духаў манастыр (Вялікі Ноўгарад)
Ду́хаў манасты́р — праваслаўны манастыр у Вялікім Ноўгарадзе, вядомы з 12 ст. У цяперашні час не дзейнічае. Да нашых дзён захаваліся Сабор Сашэсця Святога Духа, царква Тройцы з трапезнаю, настаяцельскі корпус і руіны паўночнага сястрынскага корпуса. ГісторыяДухаў манастыр упершыню ўпамінаецца ў летапісе ў 1162 годзе як ужо існуючы. У свой час ён лічыўся адным з буйных наўгародскіх манастыроў (пасля Юр'ева, Антоніева, Хутынскага і Вяжышчскага). Да сярэдзіны XIV стагоддзя ўсе будынкі манастыра былі драўлянымі. У 1357 годзе быў закладзены каменны храм Святога Духа. У 20-х гадах XVI стагоддзя архіепіскапам Макарыем у наўгародскіх манастырах быў уведзены статут агульнага жыцця. У сувязі з гэтым у найбуйнейшых з іх, у тым ліку ў Духавым, будуюць каменныя трапезныя палаты, як правіла, двухпавярховыя, з прылеглым да іх з усходу храмам. Так, па заказу ігумена Іоны, каля 1557 года была пабудавана царква Тройцы з трапезнай. Па штатах 1764 года манастыр аднесены да трэцяга класа. 5 сакавіка 1786 года Духаў манастыр ператвораны ў жаночы, з пераводам у яго манашак двух наўгародскіх манастыроў, Яўфіміева і Малаткоўскага. Пры гэтым замест Духава манастыра ў штат быў уключаны Валаамскі манастыр[1]. У XIX стагоддзі ў трапезнай царквы была праведзена частковая перабудова. Вядома, што ў 1822 годзе Аляксандр I ахвяраваў на рамонт цэркваў Духава манастыра 10 тысяч рублёў. Манастыр быў закрыты ў 1920-я гады. У час акупацыі ў будынку манастыра знаходзілася нямецкая камендатура. Троіцкая царква![]() Царква Тройцы з трапезнай палатай пабудавана каля 1557 года па заказу ігумена Іоны. Яна размешчана амаль у цэнтры тэрыторыі манастыра. На першым паверсе трапезнай размяшчаліся кухня, хлебня і двы квасныя склепы; на другім паверсе — трапезная і келарская. Троіцкая царква ўяўляе сабой бясстоўпны храм на падклеце. Яе архітэктура адлюстроўвае новыя для таго часу маскоўскія архітэктурныя павевы і ўяўляе сабой высокамастацкі ўзор сярэдзіны XVI стагоддзя. Валодае шэрагам кампазіцыйных, канструкцыйных і дэкаратыўных асаблівасцей. Адрозніваецца стройнымі прапорцыямі. Сцены царквы складзены з вапняковай пліты і з абодвух бакоў абліцаваныя цэглай. Купалы і апсіды пакрытыя гародчатым лемехам. Царква сур'ёзна пацярпела ў час шведскай акупацыі 1611--1617 гг., а таксама ад моцнага пажару, які здарыўся ў 1685 годзе. Сучасны станЗ 1926 года і да нашага часу Сабор Сашэсця Святога Духа выкарыстоўваецца як Дзяржаўны архіў. У час акупацыі Ноўгарада ён быў прыстасаваны пад склад. У цяперашні час у ім таксама размяшчаецца Дзяржаўны архіў Наўгародскай вобласці. Апошняя рэстаўрацыя праходзіла ў манастыры ў 1963 годзе (праект архітэктара Т. В. Гладзенка). Гл. таксамаЗноскі
Литература
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia