Дывізіённы камісар
Дывізіённы камісар — у УС СССР спецыяльнае званне для вышэйшага палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гг. Адпавядала воінскаму званню камдыў ў арміі і флагман 2-га рангу на флоце. Папярэдняе званне — брыгадны камісар, наступнае званне — карпусны камісар. ГісторыяУведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі. Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку ніжэй.
Знакі адрозненняЗнакі адрознення дывізіённага камісара ў арміі: два ромбы ў пятліцах (без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг. На флоце дывізіённы камісар насіў нарукавную нашыўку ў выглядзе шаўрона аднаго шырокага і аднаго вузкага залацістага колеру з чырвоным прасветам паміж імі і чырвонай зоркай з сярпом і молатам над імі (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена). Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia