Карпусны камісар
Карпусны́ каміса́р — воінскае званне вышэйшага ваенна-палітычнага саставу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Папярэдняе званне — дывізіённы камісар, наступнае званне — армейскі камісар 2-га рангу. ГісторыяЗванне ўведзена пастановамі Савета Народных Камісараў № 2590 для сухапутных і паветраных сіл РСЧА і № 2591 для марскіх сіл РСЧА ад 22.09.1935. Абвешчана Загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26.09.1935. Званне ліквідавана ў кастрычніку 1942 года. Карпусным камісарам прысвоена агульнавайсковае воінскае званне згодна з займаемай пасадай[1].
Знакі адрозненняУ пятліцах колер адпаведнага роду войскаў — тры ромбы, чорная акантоўка. Эмблемы роду войскаў да 1940 года ў пятліцах ваенна-палітычнага складу адсутнічалі, затым былі ўведзены Загадам НКА № 226 ад 26 ліпеня 1940. Шаўроны (вугольнікі) на рукавах адсутнічаюць. На прыналежнасць да ваенна-палітычнага складу паказваў нарукаўны знак у выглядзе пунсовай зоркі з сярпом і молатам[3]. Прысваенне звання
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia