Дымніца казіная
Дымніца казіная (Fumaria capreolata) — від кветкавых раслін падсямейства Fumarioideae. Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: capreolata — «вусаты». АпісаннеАднагадовая травяністая расліна, якая дасягае вышыні росту ад 20 да 100 сантыметраў. Сцябло голае, павойнае або паўзучае. Лісце пёрыста-рассечанае. Гермафрадытныя кветкі зігаморфныя. Суквецці ўтрымліваюць да 20 з фіялетавымі кончыкамі ад белага да крэмавага колеру кветак, якія з’яўляюцца вясной і летам. Яны паступова становяцца ружовы пасля апылення. Вяночак (9) 10-12 (13) мм. Плады ад 2 да 3 мм. РаспаўсюджаннеРадзіма. Еўропа: Бельгія; Швейцарыя; Ірландыя; Аб’яднанае Каралеўства; Албанія; Боснія і Герцагавіна; Харватыя; Грэцыя; Італія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія [у тым ліку Канарскія астравы]; Паўночная Афрыка: Алжыр; Егіпет; Лівія; Марока; Туніс; Заходняя Азія: Кіпр; Егіпет-Сінай; Ізраіль; Ліван; Турцыя. Каўказ: Грузія. Натуралізаваны: Аўстралія; Новая Зеландыя; Славакія; Аргенціна; Чылі; Уругвай. Любіць глебы, багатыя азотам. Расце на пашах. ГалерэяКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia