Дымніца лекавая
Дымніца лекавая[1][2][3][4], Заячча рута[5] (Fumária officinális) — кветкавая расліна; від роду Дымніца (Fumaria) сямейства Макавыя (Papaveraceae), часам вылучаюць у асобнае сямейства Дымніцавыя. Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая, зрэдку двугадовая голая расліна вышынёй 20—30 см, пакрытая шаравата-зялёным васковым налётам. Сцябло ўзыходзячае або прамастойнае, разгалінаванае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, шызае, нібы дымчатае. Кветкі ружова-фіялетавыя, няправільнай формы, 7—9 мм даўжынёй. Квітнее з чэрвеня па кастрычнік. Плод — прыціснута-круглявы сухі арэшак зялёнага колеру. АрэалРаспаўсюджана па ўсёй Еўропе, Міжземнаморскім узбярэжжы, на Каўказе і ва Усходняй Сібіры. На тэрыторыі Беларусі расце на абложных лугах, палях, гародах, часам як пустазельная расліна на пасевах. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia