Дымніца
Ды́мніца[1][2] (Fumaria) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumarioideae) сямейства Макавыя (Papaveraceae)[3]. Батанічнае апісаннеАднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаваным сцяблом і стрыжнёвым коранем. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шызаватае або зялёнае. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовага колеру, зрэдку белыя, сабраныя ў гронкі. Плод падобны на арэшак. Распаўсюджанне і экалогіяПашыраны пераважна у Міжземнамор’і. Расліны святлолюбівыя. Растуць каля дарог, у парках і садах, на пустках, пашах і агародах[4]. На тэрыторыі Беларусі ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось адзначана дымніца Ваяна (Fumaria vaillantii)[5]. Значэнне і выкарыстаннеЛекавыя і фарбавальныя расліны. Расліны ядавітыя, утрымліваюць фумарын і фумарынавую кіслату. ВідыРод Налічвае каля 50[5] відаў (57[6]). Некаторыя з іх:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia