Дымітрые Паповіч-Байройт
Дымітрые Папо́віч-Ба́йройт (рум.: Dimitrie Popovici-Bayreuth; 19 ліпеня 1860, г. Бырлад, Румынія — 6 красавіка 1927) — румынскі спявак (барытон), педагог. БіяграфіяВучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. З 1892 года некалькі гадоў спяваў у Байройцкім тэатры, адсюль прозвішча — байройцкі. У 1904—1919 гадах яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар у 1919—1927 гадах Румынскай оперы ў г. Клуж. На опернай сцэне з 1881 года. Выступаў у буйнейшых тэатрах свету. ТворчасцьВядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р. Вагнера. Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галаадзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Тоніа («Паяцы» Р. Леанкавала). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia