Дым (адзінка падаткаабкладання)

Дым — адна з даўнейшых адзінак падаткаабкладання. Уключаў сялянскую гаспадарку з зямлёй, пабудовамі (домам), цяглай і прадукцыйнай жывёлай і ўсім гаспадарскім рыштункам і начыннем[1].

Зямельны надзел дымоў звычайна складаўся з ворнай зямлі і сенажатных угоддзяў, за карыстанне якімі члены сям'і абавязаны былі выконваць на карысць феадала розныя павіннасці — г.зн. службу.

Пасля завяршэння аграрнай рэформы (сяр. XVI — 1-я палова XVII ст.) асноўнымі аб'ектамі падаткаабкладання зрабіліся валока і служба, а дым пачаў атаясамлівацца з паняццем дома, двара.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya