Дыхастыліс Мікелі

Дыхастыліс Мікелі

Расліна з пладамі. Бераг ракі Кубань ва Усць-Лабінску.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyperus michelianus (L.) Delile, 1813

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2593430
EOL  1121756
IPNI  1054019-2
TPL  kew-237524

Дыхастыліс Мікелі[2] (Cyperus michelianus) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Распаўсюджанне і экалогія

Сустракаецца па ўсёй Палеарктыцы, большасці краін Афрыкі, ахопліваючы Маўрыкій і Мадагаскар і праз усходнюю і паўднёва-ўсходнюю Азію да Аўстраліі. Расце на алювіяльных рачных узбярэжжах на гліне і пяску, па краях сажалак, канаў і рысавых палёў.

Батанічнае апісанне

Аднагадовая, травяністая расліна. Карані кудзелістыя. Сцёблы (0,3) 1,5-6,7 (10,6) см, адзіночныя або ў пучках, прамыя. Лісце (0,9) 2,5-5,3 (8,5) см × 0,6-2,2 мм, даўжыня, як правіла, крыху больш, чым у сцябла. Сямянкі 1-1,5 × 0,2-0,4 мм, даўгавата-эліптычныя, саламяна-жоўтыя, калі маладыя, цёмна-карычневыя — пазней.

Зноскі

  1. Cyperus michelianus (L.) Delile is an accepted name (англ.). Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 11 лістапада 2013.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Dichostylis micheliana Nees

Спасылкі

  • Сыть Микели: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Vascular Flora (ісп.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya