Дыяграмы ФейнманаДыяграмы Фейнмана — наглядны і эфектыўны спосаб апісання ўзаемадзеяння ў квантавай тэорыі поля (КТП). Метад прапанаваны Рычардам Фейнманам ў 1949 для пабудовы амплітуд рассейвання і ўзаемнага ператварэння элементарных часціц у рамках тэорыі ўзбурэнняў, калі з поўнага (эфектыўнага) лагранжыяна сістэмы палёў вылучаецца неўзбураная частка (свабодны лагранжыян) , квадратычная па палях, а астатняя частка (лагранжыян узаемадзеяння) трактуецца як узбурэнне. Найбольш наглядную інтэрпрэтацыю дыяграмы Фейнмана набываюць у метадзе інтэгралаў па траекторыях. ![]() ![]() Дыяграмы Фейнмана шырока выкарыстоўваюцца для аналізу аналітычных уласцівасцей амплітуд рассейвання, у прыватнасці для даследавання іх асаблівасцей (сінгулярнасці). Часам гэта дазваляе з усяе сукупнасці дыяграм, якія адпавядаюць гэтаму працэсу, вылучыць некаторую падсукупнасць, якая ўносіць асноўны ўклад. Метад дыяграм Фейнмана паспяхова прымяняецца таксама ў квантавай тэорыі многіх часціц, у прыватнасці для апісання кандэнсаваных цел і ядзерных рэакцый. Апісанне метадуСкладовымі элементамі дыяграмы Фейнмана з'яўляюцца вяршыні, унутраныя і знешнія лініі. Кожная з ліній далучаецца да якіх-небудзь вяршынь: унутраная да двух, а знешняя да адной. Набор вяршынь вызначаецца структурай , а набор знешніх і ўнутраных ліній — структурай . Кожнаму маному па палях у адпавядае пэўны тып вяршынь, а кожнаму тыпу поля ў пэўны тып ліній. Калі поле нейтральнае (адпаведная часціца супадае са сваёй антычасціцай), то лінія лічыцца ненакіраванай, у адваротным выпадку лінія накіраваная і на дыяграме забяспечваецца стрэлкай. Існуюць так званыя правілы Фейнмана, якія супастаўляюць кожнаму элементу дыяграмы Фейнмана пэўныя матэматычныя аб'екты (велічыні і аперацыі), так што па дыяграме Фейнмана можна адназначна пабудаваць аналітычны выраз, які дае ўклад у амплітуду рассейвання квантованых палёў. Разам з тым дыяграмы Фейнмана дазваляюць такому ўкладу даць наглядную класічную інтэрпрэтацыю ў выглядзе рада паслядоўных лакальных ператварэнняў часціц. Кожнаму асобныму ператварэнню адпавядае вяршыня, унутраным лініям — распаўсюджванне прамежкавай часціцы ад аднаго акта ператварэння да іншага (прапагатар часціцы), вонкавым лініям — хвалевыя функцыі пачатковых і канчатковых часціц, якія ўдзельнічаюць у працэсе.
У апошнім выпадку распаўсюджванню асноўнай часціцы (электрона) адпавядае рух уздоўж лініі па стрэлцы, а распаўсюджванню антычасціцы (пазітрона) — рух супраць стрэлкі. Кожная дыяграма Фейнмана мае некалькі інтэрпрэтацый у залежнасці ад кірунку руху ўздоўж ліній гэтай дыяграмы. Так, для дыяграмы Фейнмана, намаляванай на рыс. 3, дапушчальныя наступныя варыянты.
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia