Уладзімір Аляксандравіч Фок
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Фок (22 снежня 1898, Пецярбург — 27 снежня 1974) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939, член-карэспандэнт 1932). Герой Сацыялістычнай Працы (1968). БіяграфіяСкончыў Петраградскі ўніверсітэт (1922). У 1919—1923 і 1928—1941 у Дзяржаўным аптычным інстытуце, у 1924—1936 у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце, у 1934—1941 і 1944—1953 у Фізічным інстытуце АН СССР. Навуковы ўкладНавуковыя працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, распаўсюджанні электрамагнітных хваль, філасофскіх пытаннях фізікі. Прапанаваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (ураўненне Клейна—Фока ), метад прыбліжанага апісання ўзаемадзеяння ў многаэлектронных сістэмах (метад Хартры—Фока ). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц. Узнагароды
Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia