Квантавая электрадынамікаКвантавая электрадынаміка (КЭД) — квантавапалявая тэорыя электрамагнітных узаемадзеянняў; найбольш распрацаваная частка квантавай тэорыі поля. Класічная электрадынаміка ўлічвае толькі неперарыўныя ўласцівасці электрамагнітнага поля, у аснове ж квантавай электрадынамікі ляжыць уяўленне аб тым, што электрамагнітнае поле валодае таксама і перарыўнымі (дыскрэтнымі) уласцівасцямі, носьбітамі якіх з’яўляюцца кванты поля — фатоны. Узаемадзеянне электрамагнітнага выпраменьвання з зараджанымі часціцамі разглядаецца ў квантавай электрадынаміцы як паглынанне і выпусканне часціцамі фатонаў. Квантавая электрадынаміка колькасна тлумачыць эфекты ўзаемадзеяння выпраменьвання з рэчывам (выпусканне, паглынанне і рассейванне), а таксама паслядоўна апісвае электрамагнітныя ўзаемадзеянні паміж зараджанымі часціцамі. Да ліку найважнейшых праблем, якія не знайшлі тлумачэння ў класічнай электрадынаміцы, але паспяхова вырашаюцца квантавай электрадынамікай, адносяцца цеплавое выпраменьванне цел, рассейванне рэнтгенаўскіх прамянёў на свабодных (дакладней, слаба звязаных) электронах (эфект Комптана), выпраменьванне і паглынанне фатонаў атамамі і больш складанымі сістэмамі, выпусканне фатонаў пры рассеянні хуткіх электронаў у знешніх палях (тармазное выпраменьванне) і іншыя працэсы ўзаемадзеяння электронаў, пазітронаў і фатонаў. Меншы поспех тэорыі пры разглядзе працэсаў з удзелам іншых часціц абумоўлены тым, што ў гэтых працэсах, акрамя электрамагнітных узаемадзеянняў, іграюць важную ролю і іншыя фундаментальныя ўзаемадзеянні (моцнае ўзаемадзеянне, слабае ўзаемадзеянне). Гісторыя стварэння тэорыіКвантавая электрадынаміка як паслядоўная квантавая тэорыя поля была створана ў 1940-х гадах у працах Фейнмана, Швінгера, Таманагі, Дайсана. Гэта была першая перанармуемая тэорыя поля. Аксіёмы квантавай электрадынамікі[1]
Найважнейшыя вынікі ў КЭД
Сучасныя напрамкі даследаванняў у КЭД
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia