Дыярэя
Дыярэ́я (грэч. δια + ρέω — праз + цекчы, народная назва — пано́с) — абязводжванне і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненне. Вядзе да знясілення і анеміі. Уяўляе смяротную пагрозу праз парушэнне водна-салявога абмену і водна-электралітнага балансу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы. ПапярэджаннеУзнікненне хваробы прадухіляюць праз мыццё рук перад ядой і пасля наведвання прыбіральні, ужыццё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыццё садавіны і гародніны, пазбяганне прыёму сапсаванай ежы, ужыццё толькі зваранай і ачышчанай ежы. ПрычыныХваробу выклікае заражэнне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз , брудныя рукі пасля наведвання прыбіральні і перад прыгатаваннем ежы, ужыццё пераважна грубай расліннай ежы, харчовая алергія, атручанне, неўроз, хваляванне і страх. ПраявыХвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненне, боль у жываце, метэарызм, млоснасць і ваніты[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia