Дэбальцэвэ
Дэба́льцэвэ (укр.: Дебальцеве, руск.: Дебальцево) — горад на ўсходзе Украіны, у Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны. Насельніцтва 25,2 тыс. чал. (2015)[3]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецка. Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[4]. ГісторыяДэбальцэвэ заснавана ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. Статус горада пасёлак атрымаў у 1938 годзе. У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чэрэмхі» (укр.: Черемхи) на паўночным усходзе горада, імя 50-годдзя Перамогі і «Східны» (укр.: Східний), у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фестывальны». Сучасная УкраінаУ 2014 годзе горад трапіў у зону ўзброенага канфлікту і некаторы час знаходзіўся пад кантролем непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. 21 ліпеня 2014 года ўлады ДНР заявілі пра страту кантролю над горадам[5]. 25 ліпеня паўстанцы контратакавалі ўкраінскія часці ў раёне горада[6]. 26 ліпеня паступалі паведамленні пра абстрэл горада ўкраінскімі сілавікамі з установак «Град»[7], напад вёўся з боку Світладарска[8]. 28 ліпеня ў Дэбальцэвэ мелі месца баі паміж атрадамі паўстанцаў і ўкраінскай арміяй[9]. 29 ліпеня ўкраінскім сілавікам удалося цалкам авалодаць горадам і ўтрымліваць яго. 23 студзеня 2015 года сілы прарасійскіх сепаратыстаў пачалі наступ на горад[10]. Баі працягваліся ў канцы студзеня і першай палове лютага. Сілы самаабвешчанай ДНР імкнуліся замкнуць УСУ і такім чынам утварыць «Дэбальцэўскі кацёл»[11]. Ад пачатку абстрэлаў горад застаўся без электрычнасці, ацяплення і сувязі, мясцовыя жыхары хаваліся ў бамбасховішчах, камунальныя службы не працавалі[12]. 18 лютага Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра вывад украінскіх войск з Дэбальцэва. Да 19 лютага ўкраінскія ваенныя пакінулі горад[13]. 21 лютага назіральнікі АБСЕ пад час наведвання Дэбальцэва зафіксавалі там шматлікія разбурэнні і прыкметы гуманітарнай катастрофы[14]. Клімат
Славутасці
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia