Данецкая Народная Рэспубліка

Данецкая Народная Рэспубліка
руск.: Донецкая Народная Республика
укр.: Донецька Народна Республіка
Герб Данецкай Народнай Рэспублікі
Сцяг Данецкай Народнай Рэспублікі Герб Данецкай Народнай Рэспублікі
Тэрыторыя ДНР (светла-зялёным — заяўленая, зялёным — фактычная)
Гімн: «Вялікі Данбас: гонар і годнасць народа»
Заснавана 7 красавіка 2014
Афіцыйныя мовы руская[1].
Сталіца Данецк[2]
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка[3]
Старшыня Прэзідыума
Вярхоўнага Савета
Прэм’ер-міністр
Д. У. Пушылін (да 18.7.2014)

А. Ю. Барадай (да 7.8.2014)
Дзярж. рэлігія свецкая дзяржава[4]
Насельніцтва
• Ацэнка (2018)

2 291 019[5] чал.
Валюта
Тэлефонны код +380 62
Часавыя паясы UTC+3

Дане́цкая Наро́дная Рэспу́бліка (руск.: Донецкая Народная Республика), або скарочана ДНР — тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існуе на тэрыторыі акупаванай Расіяй Данецкай вобласці Украіны, суб’ект Расійскай Федэрацыі.

Размешчана на Данецкім кражы і Прыазоўскім ўзвышшы.

Гісторыя

Перадгісторыя

28 лістапада 2004 года ў Севераданецку адкрыўся з’езд дэпутатаў[ru], прыхільнікаў Віктара Януковіча, якія асудзілі масавыя пратэсты ў Кіеве і заявілі пра неабходнасць стварыць аўтаномнае ўтварэнне ў складзе Украіны для абароны жыхароў усходу краіны[6].

У снежні 2005 года ў Данецкай вобласці была створана грамадская арганізацыя «Данецкая рэспубліка[ru]», якая выступала за федэралізацыю Украіны[ru] з утварэннем у яе складзе аўтаноміі. Удзельнікі руху звярталіся да памяці пра Данецка-Крыварожскую рэспубліку, што існавала ў гады Грамадзянскай вайны.

У лістападзе 2007 года суд забараніў дзейнасць арганізацыі «Данецкая рэспубліка». Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу супраць кіраўніцтва арганізацыі за заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны[7][8].

Абвяшчэнне

Пасля дзяржаўнага перавароту ва Украіне ў 2014 годзе, арганізаванага прыхільнікамі еўраінтэграцыі, насельніцтва паўднёва-ўсходніх абласцей краіны, у асноўным рускамоўнае, адмовілася падпарадкоўвацца новым уладам. У Данецкай і Луганскай абласцях пачаліся масавыя пратэсты, было сфармавана народнае апалчэнне.

Захоплены будынак Данецкай абласной адміністрацыі 7 красавіка 2014 года

6 красавіка мітынгоўцы захапілі будынак абласной адміністрацыі. На наступны дзень самаабвешчаныя дэпутаты так званага «Народнага савета[ru]» абвясцілі Данецкую народную рэспубліку і прызначылі дату рэферэндуму аб яе дзяржаўнай самастойнасці. У канцы красавіка была абвешчана і Луганская народная рэспубліка.

11 мая 2014 года ў ДНР і ЛНР прайшлі рэферэндумы[ru] аб самавызначэнні. На галасаванне прыйшлі 75 % (у Данецкай вобласці) і 81 % (у Луганскай вобласці) жыхароў, з якіх амаль 90 % выказаліся за суверэнітэт рэспублік[9][10].

Супрацьстаянне ўладам Украіны

Данецкая вобласць. Чырвоным колерам адзначаны раёны пад кантролем ДНР

Улады Украіны абвінавацілі пратэстоўцаў у сепаратызме. Яшчэ 7 красавіка 2014 года в. а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў паведаміў пра стварэнне «антыкрызіснага штаба» і пачатку «антытэрарыстычных мерапрыемстваў супраць тых, хто ўзяў у рукі зброю». Аднак пратэсты не спыніліся.

13 красавіка 2014 года Турчынаў паведаміў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны «прыняў пастанову пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны» на ўсходзе краіны. Улады запатрабавалі ад пратэстоўцаў да 14 красавіка разблакаваць захопленыя будынкі і скласці зброю, але гэты ўльтыматум быў адкінуты.

15 красавіка 2014 года Турчынаў заявіў, што ўначы на поўначы Данбаса пачалася «сілавая фаза» антытэрарыстычнай аперацыі. Неўзабаве ў рэгіёне пачаліся поўнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем цяжкай бронетэхнікі і авіяцыі, пры гэтым інтэнсіўнасць канфлікту пастаянна ўзрастала.

Узброены канфлікт, які пачаўся ў 2014 годзе, працягваўся восем гадоў. Па дадзеных ААН, за гэтыя гады на паўднёвым усходзе Украіны загінулі каля 14 тыс. чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку каля 3,5 тыс. цывільных асоб, звыш 30 тыс. атрымалі раненні. Каля 2 млн чалавек сталі вымушанымі перасяленцамі (уключаючы бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб)[11].

Мінскія пагадненні

Пры пасярэдніцтве АБСЕ, Расіі, Германіі і Францыі бакі ў верасні 2014 года і ў лютым 2015 года дамовіліся узгадніць план мірнага ўрэгулявання і спыненне агню. Важным пунктам пагадненняў стала патрабаванне правядзення Украінай рэформы па дэцэнтралізацыі ўлады, у тым ліку прыняцце закона пра асаблівы статус Данбаса[11].

Пачатак расійска-ўкраінскай вайны

21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР і даручыў расійскім узброеным сілам забяспечыць функцыі па падтрыманні міру ў рэспубліках. У той жа дзень Уладзімір Пуцін, Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік падпісалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе, у тым ліку ваеннай.

24 лютага 2022 года Расія пачала так званую «Спецыяльную ваенную аперацыю» на тэрыторыі Украіны. У ходзе баявых дзеянняў пад кантроль УС РФ перайшлі таксама вялікая частка Запарожскай і Херсонскай абласцей[11].

Анексія

23-27 верасня 2022 года ў рэспубліках Данбаса, а таксама ў Запарожскай і Херсонскай абласцях былі арганізаваны рэферэндумы па пытанні ўваходжання гэтых тэрыторый у склад Расіі. Пераважная большасць выказалася за ўваходжанне ў РФ: у ДНР — 99,23 % удзельнікаў рэферэндуму пры яўцы 97,51 %, у ЛНР — 98,42 % пры яўцы 94,15%, у Запарожжы — 93,11 % пры яўцы 85,4 %, у Херсонскай вобласці — 87,05 % пры яўцы 76,86 %.

30 верасня 2022 года ў Маскве былі падпісаны дамовы аб уваходжанні чатырох рэгіёнаў у склад РФ. 4 кастрычніка кіраўнік расійскай дзяржавы падпісаў федэральныя канстытуцыйныя законы аб прыняцці ДНР і ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей у Расійскую Федэрацыю, як яе новых суб’ектаў[11].

Крыніцы

  1. ria.ru
  2. Канстытуцыя Данецкай народнай рэспублікі, арт. 60 Архівавана 26 снежня 2018.
  3. Канстытуцыя Данецкай народнай рэспублікі, арт. 6 Архівавана 26 снежня 2018.
  4. Канстытуцыя Данецкай народнай рэспублікі, арт. 9Архівавана 26 снежня 2018.
  5. Численность населения Донецкой Народной Республики на 1 сентября 2018 года (руск.)(недаступная спасылка). Главстат ДНР (1 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2019. Праверана 28 красавіка 2019.
  6. 10 лет назад ДНР и ЛНР объединились в борьбе с Украиной. Как на конфликт в Донбассе повлияли события 100-летней давности? (руск.)
  7. Общественное движение «Донецкая республика» (руск.)
  8. Проект «Донецкой Республики» на Украине существовал давно – еще при Ющенко (руск.)
  9. Год противостояния в Донбассе (руск.)
  10. История вхождения новых регионов в состав России (руск.)
  11. а б в г История конфликта в Донбассе (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya