Дэвід Роджэр Марплз
Дэвід Роджэр Марплз (англ.: David Roger Marples; нар. 1952) — канадскі гісторык, палітычны аналітык, прафесар кафедры гісторыі і антычнасці Альберцкага ўніверсітэта . Займаецца даследаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расіі і Украіны[4]. БіяграфіяУ 1975 годзе Дэвід Марплз атрымаў ступень бакалаўра мастацваў Лонданскага ўніверсітэта, у 1980 — магістра мастацтваў Альберцкага ўніверсітэта , у 1985 — доктара філасофіі Шэфілдскага ўніверсітэта. Тэма доктарскай дысертацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951 гадах»[5] Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Свабода» ў Мюнхене (Германія). З 1991 года працуе ў Альберцкім ўніверсітэце . Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадскім інстытуце ўкраінскіх даследаванняў Альберцкага ўніверсітэта (2004—2014), прэзідэнтам Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (2010—2014)[6]. Навуковая дзейнасцьАдзін з самых аўтарытэтных заходніх даследчыкаў[7] па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі і сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнееўрапейскай гісторыі XX стагоддзя, як рэвалюцыя 1917 года ў Расіі, галадаморы ва Украіне, сталінізм, распад СССР. Публікаваўся па беларускай, расійскай і ўкраінскай тэматыцы ў «Edmonton Journal », «Kyiv Post », «The Moscow Times », «Eurasia Daily Monitor », «openDemocracy »[8] і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфій. Сярод яго кніг пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (па-англійску: Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe, 1996), «Беларусь: нацыя без нацыі» (па-англійску: Belarus: A Denationalized Nation, 1999), «Феномен Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (па-англійску: The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (па-англійску: Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War, 2014). Узнагароды і прэміі
Сям’яДэвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў Альберцкім ўніверсітэце . Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia