Дэвід Хейвуд Шварц
Дэ́від Хе́йвуд Шварц (англ.: David Heywood Swartz; нар. 3 сакавіка 1942, Чыкага, Ілінойс, ЗША) — дыпламат ЗША, пасол у Беларусі[1] ў 1992—1994 гадах. БіяграфіяДэвід Хейвуд скончыў Паўднёва-Заходні каледж (1964), Фларыдскі штатны ўніверсітэт (1966) і Канадскі каледж абароны (Кінгстан, Антарыа, 1983)[2]. Служыў генеральным консулам у Швейцарыі (1980—1982), генеральным консулам у Калгары (Альберта, Канада, 1983—1984), часовым павераным пасольства ЗША ў Варшаве (Польшча, 1984—1988), начальнікам аддзела кадраў Цэнтра па змяншэнні ядзернай бяспекі (1988—1989), дэканам факультэта лінгвістыкі Інстытута замежнай службы (1989—1991), старэйшым інспектарам Офіса генеральнага інспектара Дзярждэпартамента ЗША (1991—1992)[2]. У 1992 годзе прызначаны першым паслом ЗША ў Беларусі[3]. У 1994 падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць слабасці палітыкі кабінету Біла Клінтана ў дачыненні да беларускай улады[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia